Нядашаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Няда́шаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Падгор’е (да 30 лістапада 2016 году — вёска Нядашава 1). Насельніцтва 1514 чал. (2010)[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны Амхаўскі сельсавет у складзе Лупалаўскага раёну Магілёўскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Амхавая[2]. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 году ў складзе Магілёўскага раёну БССР, з 20 лютага 1938 году — Магілёўскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Нядашава, сельсавет перайменаваны ў Нядашаўскі[3]. 30 лістапада 2016 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі Нядашава 1 у вёску Падгор’е[4]. 16 сакавіка 2017 году Нядашаўскі сельсавет перайменаваны ў Падгор’еўскі[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://web.archive.org/web/20180807010320/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/mahilouskaja.htm
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2– С. 533.
  3. ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. ^ Решение Могилевского районного Совета депутатов от 9 ноября 2016 г. № 32-5 О переносе административного центра Недашевского сельсовета Могилевского района (рас.)
  5. ^ Решение Могилевского районного Совета депутатов от 16 марта 2017 г. № 26-8 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области (рас.)