Нямецкая Імпэрыя
| Нямецкая імпэрыя Deutsches Reich |
|||||
|
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Gott mit uns Бог з намі |
|||||
| Афіцыйная мова | Нямецкая | ||||
| Сталіца | Бэрлін | ||||
| Форма кіраваньня | Дуалістычная манархія | ||||
| Плошча • агульная |
540 857,54 км² км² |
||||
| Насельніцтва • агульнае (1871) |
41 058 800 |
||||
| Валюта | Залатая марка | ||||
| Незалежнасьць | 1871 — 1918 | ||||
Нямецкая Імпэрыя (па-нямецку: Deutsches Reich) — афіцыйная назва нямецкай дзяржавы ў 1871—1945 гадох. Фармальна пасьля паразы ў Першай сусьветнай вайне яна працягвала называцца імпэрыяй. У 1943 годзе дзяржава была пераназваная ў Вяліканямецкую імпэрыю (па-нямецку: Grossdeutsches Reich) і спыніла існаваньне ў траўні 1945 году. Цяпер гістарычную назву «Нямецкая імпэрыя» адносяць да пэрыяду 1871—1918 гг. (што суадносіцца да тэрміну нямецкай гістарыяграфіі Deutsches Kaiserreich). Гэткія тэрміны, як Сьвятая Рымская імпэрыя, Ваймарская рэспубліка і Трэці Райх, збольшага ня тычацца гэтага пэрыяду.
Заснавальнікамі Нямецкай імпэрыі лічацца Ота фон Бісмарк і Вільгельм I Гогенцолерн. Зрэдчас яе называюць і «Другім райхам».
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]
Войска [рэдагаваць]
Урад [рэдагаваць]
Па канстытуцыі прэзыдэнцтва належала прускаму каралю, які карыстаўся тытулам нямецкага імпэратара. Права ўдзелу ў заканадаўчых пытаньнях імпэратар меў толькі ў якасьці прускага караля. Імпэратару належала права абвяшчэньня законаў; але так, як ён згодна канстытуцыі ня меў нават прытрымліваючага veto, дык гэтае права зьяўлялася простай фармальнасьцю. Імпэратар меў, аднак, шырокія паўнамоцтвы выдаваць свае распараджэньне. У выпадках, калі грамадзтву пагражае небясьпека ў ваенны ці мірны час, імпэратар меў паўнамоцтвы абвяшчаць любую частку імпэрыі (за выняткам Баварыі) ў аблогавым становішчы.
Імпэратар меў права прызначаць ці звальняць усіх галоўных імпэрских службовых асобаў, пачынаючы з канцлэра. Імпэрскі канцлэр зьяўляўся галоўным ворганам выканаўчай улады і адразу адзінай асобаю, адказнаю перад саюзнаю радаю і райхстагам за ўсе дзеяньні гэтай улады. Акрамя самога райхсканцлэра, у нямецкай імпэрыі не існавала ніякіх міністраў. Замест іх існавалі падначаленыя райхсканцлэру дзяржаўныя сакратары, якія старшынствавалі ў імпэрскіх ведамствах (ням. Reichsämter). Так зьявіліся Reichseisenbahnamt, Reichspostamt, Reichsjustizamt, Reichsschatzamt, кіраваньне Эльзаса-Латарынгіі, зьнешне- і ўнутрыпалітычныя ведамствы, Reichsmarineamt і Reichskolonialamt.
Калёніі [рэдагаваць]
Першая Сусьветная вайна [рэдагаваць]
Заявы пра працягненьне існаваньня [рэдагаваць]
З 1985 году ад розных групаў і асобных людзей, якіх разам называюць Упаўнаважаны імпэрскі Ўрад (па-нямецку: Kommissarische Reichsregierung), сталі чутныя заявы пра тое, што Нямецкая Імпэрыя працягвае сваё існаваньне ў даваенных межах, а гэтыя арганізацыі — нямецкі ўрад[1].
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Нямецкая Імпэрыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |