Нямеччына
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Фэдэраты́ўная Рэспу́бліка Герма́нія ці Няме́ччына (па-нямецку: Bundesrepublik Deutschland ці Deutschland) — краіна ў цэнтральнай Эўропе з выхадам да Балтыйскага і Паўночнага мораў, мяжуе з Польшчай і Чэхіяй на ўсходзе, Аўстрыяй і Швайцарыяй на поўдні, Францыяй, Люксэмбургам, Бэльгіяй і Нідэрляндамі на захадзе, Даніяй на поўначы.
| Bundesrepublik Deutschland | |||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Einigkeit und Recht und Freiheit | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | Нямецкая | ||||
| Сталіца | Бэрлін | ||||
| Найбуйнейшы горад | Бэрлін | ||||
| Урад | Фэдэратыўная рэспубліка Горст Кёлер Ангела Мэркель |
||||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
61-е месца ў сьвеце 357 026 км² 2,416 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2006) - Шчыльнасьць |
14-е месца ў сьвеце 82 411 000 230/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
5 месца ў сьвеце $2 498 мільярдаў $30 150 |
||||
| Валюта | Эўра (EUR) |
||||
| Часавы пас - улетку |
CET (UTC+1) CEST (UTC+2) |
||||
| Незалежнасьць - аб'яднаньне |
3 кастрычніка 1990 |
||||
| Дзяржаўны гімн | «Das Lied der Deutschen» | ||||
| Аўтамабільны знак | D | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .de | ||||
| Тэлефонны код | +49 | ||||
Зьмест |
[рэдагаваць] Палітыка
Нямеччына - фэдэратыўная парлямэнцкая рэспубліка. Дзяржаўны лад рэгламэнтуецца Канстытуцыяй Германіі.
Кіраўніком дзяржавы лічыцца прэзыдэнт, які выбіраецца на 5 год, але на практыцы ён выконвае ў асноўным прадстаўнічыя функцыі.
Выканаўчая улада належыць ураду на чале з канцлерам. Канцлер абіраецца парлямэнтам па прапанове прэзыдэнта.
Заканадаўчая ўлада падзеленая паміж урадам і двухпалатным парлямэнтам (Бундэстаг і Бундэсрат).
[рэдагаваць] Насельніцтва
Фэдэратыўная Рэспубліка Нямеччына у 2004 годзе ўключала ў сябе 82,5 мільёнаў жыхароў. Нямеччына —- самая населеная краіна Еўразьвяза.
Нараджальнасьць у Нямеччыне ніжэй узроўня ўзнаўленьня насельніцтва. Ужо з 1972 года нараджальнасьць у Нямеччыне ніжэй сьмяротнасьці. У 2004 г. на 1000 жыхароў нарадзіліся 8,5, а памерлі 9,9.
Гадавы прырост насельніцтва за 2007 год — 0,12 %
Колькасьць сельскага насельніцтва меней 10 %, амаль 90 % насельніцтва Нямеччыны пражывае ў гарадах і прылеглых да іх урбанізаваных раёнах.
Колькасьць насельніцтва буйных гарадоў (па дадзеных на 2008 год): Бэрлін — 3424,7 тыс. чал; Гамбург — 1773,2 тыс. чал; Мюнхэн — 1315,4 тыс. чал; Кёльн — 996,7 тыс. чал; Франкфурт-на-Майне — 670,6 тыс. чал.
[рэдагаваць] Этнічны склад
Пераважная большасьць — немцы (92 %). У землях Брандэнбург і Саксонія пражываюць лужыцкія сэрбы (100 тыс.), у паўночных раёнах зямлі Шлэзвиг-Гальштэйн — датчане (50 тыс.). У краіне налічваецца 7,4 млн. замежных грамадзян, зь якіх больш за 2 млн. — туркі, 1,5 мільёна выхадцаў з эўрапейскіх краін, якія не зьяўляюцца членамі ЭЗ, 1,3 млн. — выхадцы з рэспублік былой Югаславіі, 0,6 млн. — італьянцы.
[рэдагаваць] Мовы
Афіцыйнай літаратурнай мовай і мовай справаводства зьяўляецца нямецкая мова. Нароўні з гэтым насельніцтва выкарыстоўвае ніжне-, сярэдне- і верхнянемецкія дыялекты (10 асноўных), на якіх кажуць таксама жыхары прымежных раёнаў суседніх дзяржаў; самі дыялекты часьцей за ўсё настолькі адрозьніваюцца ад літаратурнай мовы, што акрамя іх носьбітаў іх разумеюць толькі адмыслоўцы. Да прызнаных моў нацыянальных меншасьцяў адносяцца дацкая, фрызская й лужыцкая, а таксама ў якасьці рэгіянальнай мовы — ніжнесаксонская (ніжненямецкая) мова, якая з 1994 прызнана ЭЗ.
[рэдагаваць] Веравызнаньне
Воля сумленьня й воля веравызнаньня гарантавана нямецкай канстытуцыяй.
Большасьць немцаў — хрысьціяне, пры гэтым каталікі складаюць 32,4 %, лютэране — 32,0 %, праваслаўныя — 1,14 %. Невялікая частка вернікаў прыналежыць да хрысціянскіх дэнамінацый — баптысты, мэтадысты, частку вернікаў складаюць мусульмане (каля 3,2 млн. ці 3,8 %), сьведкі Іеговы (каля 164 000 ці 0,2 %).
Марцін Лютэр — заснавальнік нямецкага пратэстанцызму (лютэранства)
[рэдагаваць] Адміністратыўны падзел
Нямеччына — федэратыўная дзяржава, якая ўключае 16 раўнапраўных земляў:
Бадэн-Вюртэмберг
Свабодная дзяржава Баварыя
Бэрлін
Брандэнбург
Свабодны ганзейскі горад Брэмен
Свабодны ганзейскі горад Гамбург
Гессэн
Мэкленбург-Пярэдняя Памэранія
Ніжняя Саксонія
Паўночны Рэйн-Вэстфалія
Райнланд-Пфальц
Заарланд
Свабодная дзяржава Саксонія
Саксонія-Анхальт
Шлезвіг-Гольштайн
Свабодная дзяржава Цюрынгія
Землі ў сваю чаргу падзяляюцца на 438 акругаў (ням.: Kreise).
[рэдагаваць] Эканоміка
Эканоміку Нямеччыны можна ахарактэрызаваць як звышіндустрыяльную, пра што сьведчыць вялікая роля прамысловасьці ў эканоміцы краіны.
Каля 1/3 часткі прамысловай прадукцыі складае аўтамабілебудаваньне (Даймлер-Бэнц, БМВ, МАН).
Сельская гаспадарка забясьпечвае каля 80 % патрэбаў краіны. Асноўная роля адводзіцца жывёлагадоўлі.
Валюта Нямеччыны - Эўра
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Нямеччына — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы | ||
|---|---|---|
| Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльґія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Кіпр · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэґія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партуґалія · Польшча · Расея¹ · Рэспубліка Македонія · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турцыя¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія | ||
| Непрызнаныя: | Абхазія · Косава · Нагорна Карабаская Рэспубліка · Паўднёвая Асэтыя · Паўночны Кіпр · Прыднястроўе · Сілэнд | |
| Залежныя тэрыторыі: | Акратыры і Дэкелія · Аляндзкія выспы · Выспа Мэн · Гернсі · Гібральтар · Ян Маен · Джэрсі · Шпіцбэрген · Фарэрскія выспы | |
| ¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі | ||
| Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы (NATO) | |
|---|---|
| Удзельнікі | Баўгарыя • Бэльгія • Вугоршчына • Вялікабрытанія • Гішпанія • Грэцыя • Данія • Злучаныя Штаты Амэрыкі • Ісьляндыя • Італія • Канада • Латвія • Летува • Люксэмбург • Нарвэгія • Нідэрлянды • Нямеччына • Партугалія • Польшча • Румынія • Славаччына • Славенія • Турэччына • Францыя • Чэхія • Эстонія |
| Прынятыя ўдзельнікі | Альбанія • Харватыя |
| Кандыдаты | Рэспубліка Македонія • Украіна • Грузія |
| Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (АЭСР) | |
|---|---|
| Злучаныя Штаты Амэрыкі · Аўстралія · Аўстрыя · Бэльгія · Вугоршчына · Вялікая Брытанія · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Канада · Люксэмбург · Мэксыка · Нарвэгія · Нідэрлянды · Новая Зэляндыя · Нямеччына · Паўднёвая Карэя · Партугалія · Польшча · Славаччына · Турэччына · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Японія · |
