Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
-
| п • а • р Аўтазаводзкая лінія |
|
|
Няміга — станцыя Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтрапалітэну. Станцыя знаходзіцца ў гістарычным цэнтры города Менска і названая па імені ракі Нямігі.
Пры будаўніцтве станцыі вырашаліся складаныя археалягічныя, інжынерныя і горадабудаўнічыя задачы. Перадусім патрэбна было захаваць гістарычны падземны пласт культурнай спадчыны, які вякамі ствараўся ў гэтай зоне Менска. Вялізарнае значэньне мае і гістарычная забудова ў раёне станцыі. Зважаючы на гэтыя ўмовы, былі знойдзеныя нестандартныя канструктыўныя рашэньні па размяшчэньні тэхнічных памяшканьняў станцыі, умацаваньню падмуркаў існуючых будынкаў і абарона ад вібрацыі помнікаў архітэктуры.
Архітэктурна-мастацкае рашэньне падпарадкавана гістарычнай значнасьці месца размяшчэньня станцыі пры ўпадзеньні ў Сьвіслач ракі Няміга, дзе размяшчаўся Дзядзінец або Замчышча старажытнага Менска. У афармленьні інтэр'еру станцыі рэалізаваная тэма «драўлянага зруба» на калонах і на сценах пероннай залы ў спалучэньні з белым мармурам. Сьвяцільні нагадваюць форму карабельных ілюмінатараў, асьвятлюць ладзьдзю як элемэнт, што зьвязвае мінулае і сучаснасьць.