Нясета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Нясёта»)
Рака
Нясета
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Куцін
Вусьце Ольса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць і Беларусь[1]
Даўжыня 39 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,8 м³/с
Плошча басэйну 346 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Нясе́та — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Ольсы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 346 км². Выдатак вады ў вусьці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Асноўныя прытокі — Гарадзечанка і Турчанка (леваруч).

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Куціна, вусьце ў вёсцы Бацэвічах. Цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў.

Даліна невыразная. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Рэчышча каналізаванае, шырынёй 4—12 м[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 275.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1