Нёман
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Рака | |
| Нёман | |
| Нёман у Горадні | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | каля в. Рэчыца |
| Вусьце | Куршаўская затока |
| Краіны басэйну | Беларусь, Летува, Расея |
| Даўжыня | 937 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 685 м³/с |
| Плошча басэйну | 98,2 тыс. км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,21 ‰ |
| Месцазнаходжаньне | |
Нёман (па-летувіску: Nemunas, па-расейску: Неман) — рака ў Беларусі, Летуве й Расеі. Даўжыня 937 км, у межах Беларусі 459 км. Плошча вадазбору 98,2 тыс. км², у межах Беларусі 35 тыс. км² (без вадазбору ракі Вяльля). Сярэднярочны расход вады пры выхадзе за мяжу Беларусі 214 м³/с, у вусьці 685 м³/с. Агульнае падзеньне ракі на тэрыторыі Беларусі 96,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,21 ‰.
Зьмест |
[рэдагаваць] Асноўныя прытокі
- Праваруч: Вуса, Сула, Заходняя Бярэзіна, Гаўя, Дзітва, Лебяда, Котра, Мерычанка, Вяльля, Нявежыс, Дубіса, Юра, Мінія.
- Леваруч: Вуша, Моўчадзь, Шчара, Зэльвянка, Рось, Сьвіслач, Шашупе.
[рэдагаваць] На рацэ
- Месты: Стоўбцы, Масты, Гародня (порт), Друскенікі, Аліта, Прэны, Бірштаны, Коўна, Юборк, Смольнікі, Неман, Савецк, Русьне.
- Зоны адпачынку: Стоўбцы, Морына, Дзітва (у міжрэччы Нёмана і Дзітвы), Масты (у міжрэччы Нёмана і Шчары), Скідаль, Сонічы.
- ГЭС: Ковенская.
- Вадасховішчы: Ковенскае мора.
- Славутыя мясьціны: Коласаўскі мэмарыяльны заказьнік (вёска Мікалаеўшчына).
[рэдагаваць] Агульныя зьвесткі
Прынята лічыць, што Нёман пачынаецца пад назвай Нёманец на Стаўпецкай раўніне каля вёскі Верх-Нёман Узьдзенскага раёну. Але ў выніку праведзеных у 1985-1986 роках мэліярацыйных працаў, рака Нёманец ад трубы-рэгулятара, разьмешчанай па дарозе вёска Нізкі-вёска Каменнае адведзеная ў раку Вуса, а ніжняя вусьцевая частка рэчышча ракі Нёманец на працягу 3 км засыпаная і створаны мэліярацыйны аб'ект «Гарадзец» зь сеткай асушальных каналаў. У сувязі з праведзенымі працамі даўжыня ракі Нёман паменшылася на 24 км, а за выток прынятае месца сутокаў канала Л-2 і канала Л-2-2 мэліярацыйнага аб'екту «Гарадзец» у помпавай станцыі, разьмешчанай у 2,5 км да паўночнага захаду ад вёскі Рэчыца, Узьдзенскага раёну, Менскай вобласьці. Упадае Нёман у Куршаўскую затоку Балтыйскага мора ўтвараючы дэльту.
Рэчышча ад вытоку на працягу 26,4 км каналізаванае, далей — зьвілістае, шмат меляў, перакатаў, косаў, пясковых выспаў. Дно пясковае, на перакатах пяскова-камяністае і аточнае. Плынь павольная зь сярэдняй хуткасьцю 0,6 — 0,8 м/с і ваганьнямі ад 0,2 м/с да 2 м/с (у разводзьдзе). Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 35 — 40 м, ніжэй па плыні да 90 м, паміж вусьцямі Шчары і ракой Чорная Ганча 120 — 150 м.
Даліна амаль да вусьця Сулы невыразная, ніжэй да мяжы зь Летувай пераважна скрынкападобная; паміж вусьцямі Шчары і Чорнай Ганчы, дзе Нёман цячэ па ўсходняй ускраіне Гарадзенскага ўзвышша, — глыбокая і вузкая (пераважная шырыня 1 — 4 км). Схілы да ўпадзення Бярэзіны спадзістыя (вышыня 8 — 15 м, месцамі 30 — 50 м), на астатнім працягу стромкія, парэзаныя ярамі, вышынёй да 25 м. Абалона двухбаковая, нізкая, забалочаная, парэзаная старыцамі; яе шырыня 1 — 2 км, месцамі да 4 км, ніжэй места Масты, дзе даліна глыбокая, часта адсутнічае. Вышэй вусьця Шчары складаецца з 2 узроўняў: высокага (2 — 3 м) і нізкага (0,5 — 1,5 м). На астатнім працягу даліны вылучаюцца высокі, сярэдні і нізкі ўзроўні.
Веснавое разводзьдзе звычайна праходзіць некалькімі хвалямі, доўжыцца 30 — 50 дзён. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,5 — 4 м. Найвялікшае разводзьдзе за апошнія 150 рокаў назіралася ў 1958, калі ўзровень вады падняўся да 3,1 м каля Стоўбцаў і да 8,1 м каля Гародні. Замярзае ў 2-й палове сьнежня, найвялікшая таўшчыня лёду 54 — 63 см, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 7 — 16 дзён. Характэрны працяглыя, амаль шторочныя зажоры. Вада ў рацэ паводле гідрабіялягічных паказчыкаў умерана забруджаная, выкарыстоўваецца для побытавага і прамысловага забесьпячэньня.
[рэдагаваць] Рэльеф
Вадазбор разьмешчаны ў межах Нёманскай нізіны і належыць да Нёманскага гідралягічнага раёну. Водападзел добра выяўлены, мае складаныя абрысы, у паўднёвай і ўсходняй частках праходзіць па ўзвышшы Беларускай, а ў паўночнай – па Ашмянскай градам, аддзяляючы адпаведна басэйны рэчак Дняпра і Вяльлі.
Рэльеф уяўляе узгорыстую раўніну з марэнавымі ўтварэньнямі ў выглядзе градаў або групаў грудоў. Вылучаюцца Гарадзенскія, Наваградзкія і Ваўкавыскія вышыні, а таксама заходняя частка Менскага ўзвышша з адноснымі вышынямі асобных грудоў да 100 м.
[рэдагаваць] Расьліннасьць
Расьліннасьць прадстаўленая мяшаным лесам зь перавагай іглічных пародаў. Асноўныя лясныя масівы разьмешчаныя ў басэйнах рэчак Бярэзіна (Налібоцкая пушча), Котра (Гарадзенская пушча), Вуша і Шчара. Агульная лясістасьць вадазбору каля 25 %, зь якіх 5 % складае забалочаны лес.
Балоты пераважаюць нізінныя, прымеркаваныя часьцей за ўсё да далінаў рэчак. Найбольш значныя разьмешчаныя ў вадазборах рэчак Бярэзіна і Шчара.
[рэдагаваць] Азёрнасьць
Азёрнасьць нязначная (< 1 %). Найвялікшыя азёры: Выганашчанскае, Белае, Рыбніца і група Нясьвіскіх азёраў у басэйне ракі Вуша.
[рэдагаваць] Гаспадарчая дзейнасьць
Яшчэ ў старажытныя часы Нёман быў часткай гандлёвых шляхоў, бурштыннага шляху, якія зьвязвалі Балтыйскае зь Міжземным морам.
У сувязі з тым, што ў выніку Другой сусьветнай вайны ў склад СССР канчаткова увайшлі ня толькі Заходняя Беларусь і Летува, але і частка Ўсходняй Прусіі (Калінінградзкая вобласьць) на 1960-я прыходзіцца пэрыяд інтэнсіўнага выкарыстаньня водных рэсурсаў Нёмана. У сярэдзіне 1970-х курсавалі цеплаходы паміж Горадняй (БССР) і Друскенікамі (ЛетССР), але з разьвіцьцём аўтамабільнага транспарту суднаходства на Нёмане спынілася. Цяпер рэгулярнае суднаходства і лесасплаў не ажыцьцяўляюцца.
Праз Агінскі канал Нёман злучаны з басэйнам Дняпра, праз Аўгустоўскі канал — з басэйнам Віслы. 3 пабудовай Вялейска-Менскай воднай сыстэмы частка сьцёку з басэйна Нёмана перакідваецца ў басэйн Дняпра.
На вадазборы праводзіліся мэліярацыйныя працы, у выніку якіх, па стане на 01.01.2006 р. 12,4 % плошчы басэйну мэліяраваныя. Працягласьць адкрытай сеткі складае 25286 км.[1]
[рэдагаваць] Нёман у літаратуры і культуры
Да Нёману кіравалі сваю ўвагу Якуб Колас (“Нёман”), Эліза Ажэшка ("Nad Niemnem"), А. Астрэйка (“Нёман”, “Нёману”), Максім Танк (“Над Нёманам”), Данута Бічэль (“Нёману”, “Краю мой Нёман”, “Да Нёмана”. “У пары з Нёманам”, “Санет да Нёмана”), М. Маляўка (“Нёман”, “Нёману”, “Ой Нёман…”) іншыя літаратары [2].
Сьпявяк Чэслаў Выдрыцкі ўзяў назву ракі сабе ў псэўданім.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Літаратура
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135с.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. – Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. — Л., 1971.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Нёман — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Прытокі Нёмана (ад вытоку да вусьця) | ||
|---|---|---|
| На тэрыторыі Беларусі | .....Тур'я (л).....Сула (п).....Вуша (л).....Бярэзіна (п).....Пліса (л).....Дудлянка (п).....Гаўя (п).....Налібоўка (л).....Дзітва (п).....Ізва (л).....Моўчадзь (л).....Лебяда (п).....Тур'я (п).....Шчара (л).....Зальвянка (л).....Рось (л).....Сьвіслач (л).....Котра (п) • Горніца (л) • Гараднічанка (п) • Ласасянка (л) • Гажанка (п) • Аўгустоўскі канал (л) • Чорная Ганча (л) • • | |
| На тэрыторыі Летувы | Белая Ганча (л) • ...Мерычанка(п) • ...Verknė(п) • ...Strėva(п) • ...Вяльля (п) • ... • ...Nevėžis(п) • ...Dubysa(п) • ...Mituva(п) • ...Юра(п) • ...Gėgė(п) • ...Minija | |
| На тэрыторыі Расеі | • | |
| Населеныя пункты на Нёмане (ад вытоку да вусьця) | ||
|---|---|---|
| Рэчыца .......... СТОЎБЦЫ .......... ЛЮБЧА .......... Беліца .......... МАСТЫ .......... Лунна .......... Навасёлкі • Загорцы • Дарашэвічы • Віцькі • Коматава • Мігова • Славічы • Аляксандрова • Сіўкава • Жылічы • Шчачынова • Прыгодзічы • Кашэўнікі • ГОРАДНЯ • Пышкі • Астравок-1 • Гожа • Плябанскія • Плоскаўцы • Лукавіца • Нямнова • Сіневічы | ||
| Пералом (BE) • Варвішкі (LT) • Загорнікі (BE) • Мельнікі (BE) • Шабаны (BE) • Сіргушкі (LT) • Сымонішкі (LT) • Сьвентаянск (LT) • Сьвентаянск (BE) • Дуброва (BE) • Ліплюны (LT) • Прывалка (BE) • Гердашы (LT) | ||
| Швендубрэ .......... ДРУСКЕНІКІ .......... АЛІТА .......... ПРЭНЫ .......... КОЎНА .......... БІРШТАНЫ .......... ЮРБУРГ .......... | ||
| .......... НЕМАН (RU) .......... САВЕЦК (RU) .......... РУСНЭ (LT) .......... | ||

