Нёўда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Нёўда
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Нёўды
Вусьце Сэрвач
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Наваградзкі раён і Карэліцкі раён
Даўжыня 39 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,7 м³/с
Плошча басэйну 240 км²
Нахіл воднай паверхні 3,4 ‰

Нёўда, Няво́да, Палу́жанка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Сэрвачы (басэйн Нёману). Цячэ ў Наваградзкім і Карэліцкім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 240 км². Выдатак вады ў вусьці каля 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 ‰.

Асноўныя прытокі — Зямчатка і Крамаўка. На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Валеўка.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля вёскі Нёўды Наваградзкага раёну, цячэ ў межах Наваградзкага ўзвышша ўзгорыстай мясцовасьцю, перасечанай глыбокімі лагчынамі і ярамі; упадае ў Сэрвач на поўначы ад вёскі Беразаўцу.

Даліна пераважна трапэцападобная (шырыня 2—3 км) з стромкімі схіламі вышынёй да 30 м. Абалона роўная, месцамі забалочаная, пад хмызьняком (шырыня 100—150 м). Рэчышча моцназьвілістае, ад вёскі Аколіцы да вусьця каналізаванае; яго шырыня 4—6 м. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 270—271.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1