Ніжні Тагіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ніжні Тагіл
Ніжні Тагіл
Coat of Arms of Nizhny Tagil (Sverdlovsk oblast).png Flag of Nizhny Tagil (Sverdlovsk oblast).png
Герб Ніжняга Тагілу Сьцяг Ніжняга Тагілу
Вобласьць: Сьвярдлоўская
Плошча: 298,47 км²
Насельніцтва: 361 811[1] (2010)
Тэлефонны код: +7 3435
Паштовы індэкс: 622000
Аўтамабільны код: 66, 96
Геаграфічныя каардынаты: 57°55′00″ пн. ш. 59°58′00″ у. д. / 57.916667° пн. ш. 59.966667° у. д. / 57.916667; 59.966667Каардынаты: 57°55′00″ пн. ш. 59°58′00″ у. д. / 57.916667° пн. ш. 59.966667° у. д. / 57.916667; 59.966667
Ніжні Тагіл на мапе Расеі
Ніжні Тагіл
Ніжні Тагіл
Ніжні Тагіл
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Ніжні Тагіл (па-расейску: Нижний Тагил) — горад у Расеі, які месьціцца ў Сьвярдлоўскай вобласьці. Паводле колькасьці насельніцтва зьяўляецца займае другі радок у вобласьці. Аб’ём адгружаных тавараў уласнай вытворчасьці, у апрацоўваючых вытворчасьцях за 2007 год склаў 131,8 млрд рублёў. Паводле гэтага паказчыку Ніжні Тагіл займае першае месца ў вобласьці, апярэджваючы нават Екацерынбург[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы XVI стагодзьдзя Ярмак Цімафеевіч зладзіў стаянку для сваіх войскаў у навакольлях гораду, пераадолеўшы тым самым Эўрапейска-Азіяцкі водападзел. 19 кастрычніка 1722 году лічыцца датай заснаваньня Ніжняга Тагілу, калі на Выйскім заводзе была атрымана першая прадукцыя — чыгун. Заснаваны дынастыяй Дзямідава, якім да рэвалюцыі й належалі тагільскія заводы.

Тагільскі мэтал выкарыстоўваўся пры ўзьвядзеньні Статуі Свабоды ў Нью-Ёрку[3]. Першапачаткова тагільская медзь была прададзеная францускаму пакупніку, які, у сваю чаргу, набыты мэтал адправіў на выплаўленьне статуі.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад падзяляецца на чатыры раёны:

  • Ленінскі
  • Тагілсбудаўнічы
  • Дзяржынскі
  • Прадмесьцевы

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ніжні Тагілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў