Нізіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Краявід Борскай нізіны

Нізіна — у фізычнай геаграфіі, шырокая прастора паверхні зь нізкім агульным узроўнем (не вышэй за 200 мэтраў па-над узроўнем мора).

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэтае паняцьце ўжываецца датычна ўзбярэжных дзялянак схілаў, якія падвышаюцца ад акіянскіх глыбіняў да кантынэнтальных узвышшаў, да нізінаў у атачэньні горных абласьцей, да пляскатасьцяў дэнудацыі (эрозіі), або любой іншай мясцовасьці ў супрацьпастаўленьне ўзвышшу.

Самая вялікая нізіна на Зямлі - Амазонская нізіна (Амазонія) — плошчай звыш 5 млн км². Разьмешчаная ў Паўднёвай Амэрыцы.

Характарыстыка нізінаў Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па далінах буйнейшых рэчак на тэрыторыі Беларусі сфармаваліся нізіны. Яны займаюць самы нізкі ярус рэльефу і найбольш шырока прадстаўленыя на поўдні Беларусі, дзе разьмешчаныя Палеская і Прыдняпроўская нізіны. У паўночных і цэнтральных раёнах краіны нізіны сустракаюцца радзей. Тут яны чаргуюцца з раўнінамі і ўзвышшамі. Буйнейшымі зьяўляюцца Полацкая, Нёманская і Нарачанска-Вялейская нізіны.