Нікаляўс Ота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нікаляўс Аўгуст Ота
Nicolaus August Otto
Nicolaus-August-Otto.jpg
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1832
Гольцгаўзэн, Нямеччына
Памёр 26 студзеня 1891
Кёльн, Нямеччына
Навуковая сфэра тэхніка
Вядомы як вынаходнік рухавіка ўнутранага згараньня

Нікаляўс Аўгуст Ота (па-нямецку: Nicolaus August Otto, 10 чэрвеня 1832, Гольцгаўзэн, Нямеччына26 студзеня 1891, Кёльн, Нямеччына) — нямецкі інжынэр і вынаходнік. Шырока вядомы як стваральнік рухавіка ўнутранага згараньня. Ганаровы прафэсар унівэрсітэту Вюрцбурга (1882).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1832 ў г. Гольценгаўзэн у Нямэччыне. Страціў бацьку яшчэ ў маленстве. Ён добра вучыўся, але ў 16 год быў прымушаны кінуць вучобу, ды шукаць працу. Пасля сканчэньня вучэльні працаваў у бакалейнай краме, клеркам, коміваяжорам. Каля 1860 ўпершыню пачуў пра газавы рухавік вынайдзены Э. Ленуарам, першы працуючы рухавіка ўнутранага згараньня Прыярытэт Ота неаднаразова, але безпасьпяхова аспрэчваўся, у прыватнасьці, Хрысціянам Райтманам, Альфонсам Бо де Роша ды Фелічэ Маттэуччы. У 18641865 Ота разам з Ойгенам Лангэнам заснаваў першую ў свеце кампантю па вытворчасьці рухавікоў — N. A. Otto & Cie.. Пахаваны на могілках Мелатэн ў г. Кёльне. У 1981 уведзены ў Нацыянальную залю Гонару вынаходнікаў, у 1996 — у Аўтамабільную залю Гонару.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • БЭ ў 18 тамах, Т.11, Мн.,2000, С.457


Commons-logo.svg  Нікаляўс Отасховішча мультымэдыйных матэрыялаў