Нікалё Тартальля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нікалё Тартальля
Niccolò Tartaglia
Niccolò Tartaglia.jpg
Нарадзіўся 1499
Брэшыя
Памёр 1557
Вэнэцыя
Навуковая сфэра матэматыка

Нікалё Фантана Тартальля (па-італьянску: Niccolò Fontana Tartaglia, 1499, Брэшыя1557, Вэнэцыя) — італьянскі матэматык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Брэшыі. Сапраўднае прозвішча — Фантана. Бацьку свайго ён зваў па імені Мікелета. У 1512 годзе, падчас узяцьця Брэшыі французамі, калі ён з маці ратаваўся ў саборы, ён атрымаў рану ў ніжнюю частку твару, з гэтай прычыны ягонае вымаўленьне стала няправільным. Таму таварышы празвалі яго «тартальля» (італ. tartaglia), што перакладаецца як «заіка». Мянушка зь цягам часу зрабілася ягоным прозьвішчам.

У 14 гадоў ён быў аддадзены ў навучаньне да пісара, але з таго, што ягоная маці не магла выплочваць грошы настаўніку, Тартальля павінен быў спыніць вучэньне ў самым пачатку. Валодаючы вялікай настойлівасьцю й цярпеньнем, ён навучыўся чытаць сам. Заахвоціўся да матэматыкі, дасягнуўшы таго, што стаў сам выкладаць іншым і пасьля стаў вядомым матэматыкам свайго часу. Выкладаў у Вэроне, Брэшыі й Вэнэцыі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава. «Даведнік па вышэйшай матэматыцы». — Мн.: «ТетраСистемс», 207. — 551 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]