Нікола Жыгіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нікола Жыгіч
Нікола Жыгіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 верасьня 1980
Бачка-Тапола, Югаславія
Рост 202 см
Вага 90 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Бірмінггэм Сіці
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998―2001
2001—2002
2002—2003
2003
2003―2006
2006―2007
2007―2010
2009
2010—
АІК Бачка Тапола
Марнар Бар
Калубара Лазарэвац
Спартак Субоціца
Црвена Зьвезда
Расінг
Валенсія
Расінг (арэнда)
Бірмінггэм Сіці
76 (68)
23 (15)
8 (3)
11 (14)
79 (47)
32 (11)
28 (5)
19 (13)
60 (16)
Зборныя
2004― Сэрбія 54 (20)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
2 красавіка 2011.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
29 сакавіка 2011.

Нікола Жыгіч (па-сэрбску: Никола Жигић / Nikola Žigić) — сэрбскі футбольны гулец ангельскага клюбу «Бірмінггэм Сіці», чалец нацыянальнай каманды Сэрбіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля некалькіх сэзонаў, што Нікола правёў у ніжэйшых лігах, гулец быў запрошаны ў «Црвену Зьвезду». За тры сэзоне ў бялградзкім клюбе Жыгіч правёў 110 гульняў і забіў 71 гол у розных спаборніцтвах. Сваёй гульнёй выклікаў цікавасьць некалькіх ангельскіх клюбаў, накшталт «Ўэст Гэму» й «Арсэналу», але прэзыдэнт сэрбскага клюбу адклаў трансфэр да сканьчэньня Чэмпіяната сьвету 2006 году. Падчас гульні ў сэрбскіх лігах тройчы быў абраны як лепшы гулец краіны ― 2003, 2005 і 2006 гадох.

29 жніўня 2006 году Нікола падпісаў чатырохгадовую дамову з гішпанскім «Расінгам». 1 красавіка ён аформіў свой першы хэт-трык за сантандэрскі клюб у гульні супраць «Атлетыка» зь Більбао. За першы сэзон у Гішпаніі забіў 13 галоў, пасьля чаго такія клюбы як «Тотэнгэм», «Фэнэрбахчэ», «Барсэлёна» й «Ювэнтус» пажадалі ўбачыць яго ў сваім складзе.

8 жніўня 2007 году «Sky Sports» паведаміў, што Нікола Жыгіч ― гулец гішпанскай «Валенсіі». Сэрб абыйшоўся валенсійцам за 20 мільёнаў эўра. Дамова была разьлічана на пяць гадоў.

Першы гол за новы клюб забіў у матчы на кубак у браму варот «Рэал Уніёна», зрабіўшы дубль, калі яго каманда перамагла зь лікам 2:1. Першы гол у чэмпіянаце быў забіты ў гульне супраць «Сарагосы».

Сэзон 2008―2009 правёў зноўку ў Расінгу, але на гэты раз у арэндзе.

З траўня 2010 году гулец ангельскага «Бірмінггэм Сіці».

Зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першую гульню за зборную правёў у 2004 годзе, гульцом асноўнага складу стаў у сярэдзіне 2005 году. На чэмпіянаце сьвету 2006 забіў 1 гол у браму зборнай Кот-д’Івуара.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Црвена Зьвезда»

«Валенсія»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нікола Жыгічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў