Нікола Карабатыч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нікола Карабатыч
Нікола Карабатыч
Nikola Karabatić
Пэрсанальная інфармацыя
Мянушка Кара, Ніко
Нарадзіўся 11 красавіка 1984 (30 гадоў)
Ніш, СФР Юшаславія
Рост 196 см
Вага 102 кг
Пазыцыя левы/цэнтральны разыгрываючы
Клюбная інфармацыя
Клюб Барсэлёна
Нумар 33
Моладзевыя клюбы
  • 1990—1992
  • 1992—2000
  • 2000—2002
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
  • 2002—2005
  • 2005—2009
  • 2009—2013
  • 2013
  • 2013—
  • 83 (238)
  • 193 (1173)
  • 70 (330)
  • 13 (80)
Нацыянальная зборная
2002— Мужчынская зборная Францыі па гандболе Францыя 225 (933)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
26 студзеня 2014.

Спартовыя ўзнагароды
Flag of France.svg
Алімпійскія гульні
Золата Пэкін 2008 Зборная
Золата Лёндан 2012 Зборная
Чэмпіянаты сьвету
Золата Харватыя 2009 Зборная
Золата Швэцыя 2011 Зборная
Бронза Партугалія 2003 Зборная
Бронза Туніс 2005 Зборная
Чэмпіянаты Эўропы
Золата Швайцарыя 2006 Зборная
Золата Аўстрыя 2010 Зборная
Золата Данія 2014 Зборная
Бронза Нарвэгія 2008 Зборная

Ніко́ла Караба́тыч (па-сэрбску: Никола Карабатић, па-француску: Nikola Karabatić; * 11 красавіка 1984, Ніш, Сацыялістычная рэспубліка Сэрбія, Сацыялістычная Фэдэратыўная Рэспубліка Югаславія) — францускі гандбаліст, гулец гішпанскай «Барсэлёны». Двухразовы алімпійскі чэмпіён (2008 і 2012), двухразовы чэмпіён сьвету (2009 і 2011) і трохразовы чэмпіён Эўропы (2006, 2010 і 2014) у складзе зборнай Францыі. Найлепшы гулец сьвету-2007.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нікола Карабатыч нарадзіўся ў Нішы ў сям’і харвата і сэрбкі. Бацька, Бранка Карабатыч, таксама прафэсійны гандбаліст[1][2][3], гуляў за «Жалезьнічар Ніш», дзе пазнаёміўся з будучай жонкай Радмілай[4]. Калі Ніколу было 3 з паловай гады, сям’я пераехала ў Францыю, дзе Бранка атрымаў працу трэнэра. У Францыі ў Ніколы нарадзіўся брат Лука[2].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прафэсійная кар’ера Карабатыча пачалася ў 2000 у францускім топ-клюбе «Манпэлье», зь якім ён станавіўся чэмпіёнам у 2002, 2003, 2004, 2005 роках і пераможцам Лігі чэмпіёнаў у 2003. У 2006, 2007 і 2008 Нікола Карабатыч станавіўся чэмпіёнам Нямеччыны ў складзе «Кілю», зь якім таксама перамог у Лізе чэмпіёнаў у 2007 року. У 2009 ён вярнуўся ў «Манпэлье» і заваяваў яшчэ тры чэмпіёнскія тытулы (2010, 2011, 2012). У лютым — чэрвені 2013 выступаў за «Пэі д’Э», цяпер гуляе ў гішпанскай «Барсэлёне».

У складзе францускай зборнай тройчы станавіўся чэмпіёнам Эўропы (2006, 2010 і 2014), двойчы — чэмпіёнам сьвету (2009 і 2011) і Алімпійскіх гульняў (2008 і 2012). На ЧЭ-2004 і ЧЭ-2007 уваходзіў у сымбалічную зборную «ўсіх зорак», у 2014 быў прызнаны найкаштоўнейшым гульцом чэмпіянату.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нікола Карабатычсховішча мультымэдыйных матэрыялаў