Нікс (спадарожнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сыстэма Плютона

Нікс (134340 II) (Nix, раней S/2005 P2) — натуральны спадарожнік Плютону, адзін з двух адкрытых у чэрвені 2005 году касьмічным тэлескопам Хабл. Здымкі, на падставе якіх было зьдзейснена адкрыцьцё, былі зробленыя 15 траўня і 18 траўня 2005 году. Спадарожнікі на іх былі ўпершыню выяўленыя 15 чэрвеня 2005 году. Пасьля правядзеньня дадатковых даследаваньняў і праверак, 31 кастрычніка 2005 году адкрыцьцё было апублікаванае. У 2006 годзе спадарожнікі атрымалі ўласныя імёны.

Па наяўных здымках можна зрабіць выснову, што спадарожнік знаходзіцца на кругавой арбіце, у той жа плоскасьці, што і Харон, на адлегласьці прыблізна 50 000 кілямэтраў ад Плютону. Дакладных дадзеных аб яго памерах пакуль няма, але, меркавана, дыямэтар спадарожніка ад 32 да 145 кілямэтраў. Больш дакладныя дадзеныя могуць быць атрыманыя далейшым аналізам яго адбівальнай здольнасьці. Нікс прыблізна на 20 % цямней, чым яго кампаньёнка, Гідра, а значыць, па ўсёй бачнасьці, менш.

Нікс знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе з Хароном, робячы тры абарачэньні вакол плянэты на адно арбітальнае абарачэньне Харона, а таксама з Гідрай (стаўленьне пэрыядаў 3:2).

Спадарожнік разам з Плютонам будзе падрабязней вывучаны ў 2015 годзе, у рамках палёту беспілотнага зонда «Новыя Гарызонты».

Назва спадарожніка было абвешчана 21 чэрвеня ў цыркуляры Міжнароднага астранамічнага зьвязу 8723[1]. Першапачаткова меркавалася даць спадарожніку імя Нюкс (Nyx) у гонар старажытнагрэцкай багіні ночы. Аднак, каб ня зьмешваць спадарожнік з астэроідам 3908 Nyx, напісаньне назвы было зьменена да формы, якая выкарыстоўвалася ў позьнеантычны час. Пачатковыя літары назваў новаадкрытых спадарожнікаў Нікс і Гідра (N і H) супадаюць з ініцыяламі місіі «Новыя Гарызонты».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нікс (спадарожнік)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў