Нікіца Елавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікіца Елавіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 жніўня 1985(1985-08-27)[1][2] (38 гадоў)
Рост 188 см
Вага 88 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2007
2007—2009
2008—2010
2010—2012
2012—2014
2014—2015
2015—2016
2016—2018
2017
2018—2020
2020—2021
Хайдук
Зюльтэ-Варэгем
Рапід Вена
Рэйнджарз
Эвэртан
Гал Сіці
Ўэст Гэм Юнайтэд
Бэйджын Жэньхэ
Гуйчжоў Чжычэн (арэнда)
Гуйчжоў Чжычэн
Лякаматыва
22 (5)
23 (3)
71 (27)
45 (30)
59 (16)
46 (14)
13 (1)
29 (15)
25 (15)
31 (12)
4 (0)
Зборныя
2009—2014 Харватыя 36 (6)

Ні́кіца Е́лавіч (па-харвацку: Nikica Jelavić; нарадзіўся 27 жніўня 1985 году, Чапліна, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Харватыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нікіца Елавіч нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Босьніі і Герцагавіны й пачаў займацца футболам у сыстэме клюбу «Габэла», разьмешчанага непадалёк ад гораду Габэла. Пасьля Елавіч апынуўся спачатку ў юнацкай камандзе футбольнага клюбу «Нерэтва» з харвацкага гораду Меткавіч, а затым і ў сыстэме падрыхтоўкі «Хайдуку» з Спліту. Елавіч правёў першы матч за «Хайдук» у сэзоне 2002—2003 гадоў, аднак замацавацца ў складзе яму ўдалося толькі праз чатыры гады, калі ў 17 матчах нападнік забіў 5 мячоў. Па заканчэньні сэзона 2006—2007 гадоў Елавіч перайшоў у бэльгійскі «Зюльтэ-Варэгем». Сэзон у бэльгійскім чэмпіянаце Елавіч пачаў нядрэнна, забіўшы ў першым жа туры ў браму льескага «Стандарду», аднак у далейшым справы футбаліста складваліся ня гэтак добра, і да заканчэньня чэмпіянату харват вызначыўся яшчэ толькі двойчы. Перад сэзонам 2008—2009 гадоў перайшоў у венскі «Рапід». За першы сэзон у складзе клюбу са сталіцы Аўстрыі Елавіч забіў 7 галоў у 34 гульнях. У канцы жніўня 2010 году Елавіч стаў футбалістам «Рэйнджарз». Трансфэр нападніка абыйшоўся шатляндзкаму клюбу ў 4 мільёны фунтаў стэрлінгаў[3]. Дэбютаваў за «Рэйнджарз» 28 жніўня 2010 году ў матчы 3 туру чэмпіянату супраць «Сэнт-Джонстану», замяніўшы на 67-й хвіліне Джэймза Біці.

Удзень 31 студзеня 2012 году ангельскі «Эвэртан» абвесьціў аб дасягненьні дамоўленасьці з «Рэйнджарз» аб пераходзе футбаліста[4], і ўвечары таго ж дня Елавіч падпісаў з клюбам зь Лівэрпулу кантракт на 4,5 гады[5]. 15 студзеня 2014 году Елавіч падпісаў кантракт з клюбам «Гал Сіці» на тры з паловай гады[6]. Паводле ўгоды ягоны папярэдні клюб «Рэйнджарз» атрымаў дадаткова 300 тысячаў фунтаў[7].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы матч за нацыянальую зборную Харватыі правёў 8 кастрычніка 2009 году супраць зборнай Катару. У гэтай жа гульні Нікіца забіў свой ​​першы гол за зборную.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Хайдук»:

«Рэйнджарз»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Nikica Jelavić // FBref.com (мн.)
  2. ^ а б в Nikica Jelavic // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  3. ^ Rangers sign Rapid Vienna's Nikica Jelavic for £4m. BBC Sport
  4. ^ Blues Agree Jelavic Deal. Афіцыйны сайт ФК «Эвэртан»
  5. ^ Jelavic Signs For Everton. Афіцыйны сайт ФК «Эвэртан»
  6. ^ Jelavic Signs For The Tigers. Hull City AFC
  7. ^ Rangers squad rejects 15% pay cut as troubled Scottish giants look to reduce costs. Daily Mail.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]