Нільс Вільгельм Густаўсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нільс Вільгельм Густаўсан (нарадзіўся 10 траўня 1942 у Вантаа, Фінляндыя) — адзіны выжылы ў забойствах на возеры Бодам у Фінляндыі у 1960. Працаваў кіроўцам аўтобуса й жыў нармальным жыцьцём, пакуль у 2004 яго не абвінавацілі ў забойствах.

У канцы сакавіка 2004, амаль праз 44 гады пасьля забойства, Нільс Густаўсан быў арыштаваны паліцыяй па падазрэньню ў гэтай справе. У пачатку 2005 фінскае фэдэральнае бюро раследваньняў (Keskusrikospoliisi, KRP) заявіла, што арышт адбыўся пасьля таго, як былі праведзеныя новыя аналізы плямаў крыві. У адпаведнасьці з афіцыйнай заявай, Нільс Густаўсан моцна раўнаваў аднаго з падлеткаў, Ірмэлі Бьёрклунг, сваю новую дзяўчыну. На целе Ірмэлі было мноства ўколаў нанесеных ужо пасьля сьмерці, тады як два іншых падлеткі былі забітыя зь меншай жорсткасьцю.

Суд пачаўся 4 жніўня 2005. Падсудны абвінавачваўся ў трайным забойстве. Асноўны аргумэнт быў той, што пасьля паўторных аналізаў старых улік з прымяненьнем новых тэхналёгій, такіх, як аналіз ДНК, узмацніліся падазрэньні ў тым, што Густаўсан вінаваты. Абарона сьцьвярджала, што забойствы былі зьдзейсьненыя адным ці некалькімі пабочнымі людзьмі й Густаўсану былі таксама нанесеныя калецтвы, і з такімі калецтвамі ён ня змог бы зьдзейсьніць такую брудную справу. 7 кастрычніка 2005 Густаўсан быў апраўданы.

Пасьля апраўданьня ўрад Фінляндыі выплаціў яму €44900 за маральную шкоду.