Нільс Бор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Альбэрт Айнштайн і Нільс Бор

Нільс Бор (па-дацку: Niels Henrik David Bohr) (7 кастрычніка 188518 лістапада 1962) — дацкі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавай мэханікі.

Бацька Нільса Бора, Крысьціян Бор, быў прафэсарам фізыялёгіі. Разам са сваім бацькам і братам Гаральдам Бор рэгулярна вёў дыскусіі на навуковыя тэмы, гэтыя дыскусіі ўзмацнялі ў абодвух братоў цікавасьць да прыродазнаўчых навук, а таксама значна паўплывалі на іх далейшы жыцьцёвы шлях. Гаральд Бор стаў празь некаторы час прафэсарам матэматыкі, а Нільс Бор аддаў перавагу вывучэньню фізыкі. Яго брат быў акрамя таго вядомым і папулярным дацкім футбалістам і гуляў за нацыянальную зборную Даніі. Нільс Бор таксама гуляў у футбол і быў брамнікам першай дацкай футбольнай лігі.

У 1922 годзе Нільс Бор атрымаў Нобэлеўскую прэмію за выдатныя дасягненьні ў галіне фізыкі: вывучэньне структуры атама.


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Нільс Борсховішча мультымэдыйных матэрыялаў