Ніл Гілевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ніл Гілевіч
Ніл Сымонавіч Гілевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 верасьня 1931 (82 гады)
в. Слабада, Лагойскі раён, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, грамадзкі дзяяч
Гады творчасьці з 1946
Жанр Паэзія
Прэміі Заслужаны дзяяч навукі БССР (1980), Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1980), Міжнародная прэмія імя Х. Боцева (1986), Народны паэт Беларусі (1991)
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org
www.gilevich.ru

Ніл Гілевіч (нар. 30 верасьня 1931; вёска Слабада, Лагойскі раён, цяпер Менская вобласьць, Беларусь) — беларускі паэт і грамадзкі дзяяч, народны паэт Беларусі (1991).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Першыя гады пасьля Вялікай Айчыннай вайны працаваў паштальёнам у калгасе. У 1951 годзе скончыў Менскае пэдагагічнае вучылішча. Апошні год навучаньня (19551956) спалучаў з працай настаўніка ў адной са школаў Менску. У 1956 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (спэцыяльнасьць: «беларуская і расейская мова і літаратура»), а пасьля асьпірантуру пры ім. Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1954 году. Кандыдат філялягічных навук, прафэсар (у 1963 годзе ў Менску абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Паэзія „Маладняка“»). У 19581963 гадах працаваў літаратурным кансультантам газэты «Зьвязда». У 19601986 — супрацоўнік катэдры беларускае літаратуры БДУ. У 19801989 — першы сакратар праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР. З 1989 — старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Галоўны рэдактар газэты-бюлетэня ТБМ «Наша слова». З чэрвеня 1990 — старшыня пастаяннае Камісіі Вярхоўнага Савету БССР па адукацыі, культуры й захаваньні гістарычнае спадчыны. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (19851990). У 1990 годзе быў абраны народным дэпутатам БССР. Сябра Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР.

Як народны дэпутат БССР і Сябра Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР выступаў супраць пляну закону аб дзьвюхмоўі (аб наданьні расейскай мове статусу дзяржаўнай) А. Р. Лукашэнкі (тады яшчэ таксама народнага дэпутата БССР). Удзельнічаў у апазыцыйных мітынгах.

Падчас перадвыбарчай кампаніі 2006 году ўваходзіў у выбарчы штаб Аляксандра Казуліна. У гэтым самым годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» адмовіла ў выданьні ягонай кнігі «Выбранае».

Узнагароды і ганаровыя званьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэн Сяброўства народаў, ордэн Кірыла і Мяфодзія I ступені (Баўгарыя), ордэн Югаслаўскай зоркі са стужкай, мэдаль Францішка Скарыны (1990). У 2006 годзе ўзнагароджаны ордэнам князя Яраслава Мудрага 2-й ступені (украінскай дзяржаўнай узнагародай) за «важкі асабісты ўклад у разьвіцьцё міжнароднага супрацоўніцтва, умацаваньне аўтарытэту й станоўчага іміджу Ўкраіны ў сьвеце, папулярызацыю яе гістарычных і сучасных дасягненьняў».

Заслужаны дзяяч навукі БССР (1980). Народны паэт Беларусі (1991).

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980), Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева (1986).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў друкавацца ў 1946 годзе.

Кнігі паэзіі: «Песьня ў дарогу» (1957), «Прадвесьне йдзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961), «Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «Лісьце трыпутніку» (1968), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Запаветнае» (1975), «Актавы» (1976), «Святлынь» (1984), раман у вершах «Родныя дзеці» (1985), «Повязь» (1987), «Як дрэва карэньнем» (1986), «Жыта, сосны й валуны» 1990), «Талісман» (1994), «На высокім алтары» (1994), «Вечны матыў» (1994), «…І плямы на табе няма» (2003), «На флейце самоты» (2004).

Зборнікі сатыры й гумару: «Званковы валет» (1961), «Да новых венікаў» (1963), «Ці грэх, ці два» (1970), «Як я вучыўся жыць» (1974), «Русалка на Нарачы» (1974),«У добрай згодзе» (1979), «Кантора» (1989), «Дыялёг на хаду» (1990),«Сказ пра Лысую гару» (2003).

Зборнікі вершаў і паэм для дзяцей: «Сьцяжок на мачце» (1959), «Сіні домік, сіні дом» (1961), «Зялёны востраў» (1963), «Дождж-грыбасей» (1966), «Загадкі» (1971), «Калі рана ўстанеш» (1984), «Добры чалавек» (1987), «Мой белы дзень» (1992), «Шчасьлівыя хвіліны» (2001).

Літаратуразнаўства й фальклярыстыка: «Акрыленая рэвалюцыяй» (Паэзія «Маладняка») (1962), «Наша родная песьня» (1968), «З клопатам пра песьні народа» (1970), «Паэтыка беларускае народнае лірыкі» (1975), «Паэтыка беларускіх загадак» (1976), «Верная вялікім запаветам: Сучасная баўгарская паэзыя. 19561976» (1977), «Вусная народная творчасьць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян» (1978).

Публіцыстыка: «У гэта веру» (1978), «Удзячнасьць і абавязак» (1982), «Покліч жыцьця й часу» (1983), «Годнасьць, сумленнасьць, мужнасьць» (1988), «Вяртаньне й працяг» (1990), «Выбар» (1993), «Як не спыніць узыходу сонца…» (1993).

Фальклёрныя зборнікі: «Песьні сямі вёсак» (1973), «Песьні народных сьвятаў і абрадаў» (1974), «Лірычныя песьні» (1976), «Лірыка беларускага вясельля» (1979), «Народныя казкі, байкі, апавяданьні й мудраслоўі» (1983),«Лесам песьня йшла» (2001).

Пераклады: з баўгарскае мовы: аповесьць П. Вежынава «Сьляды застаюцца» (1960), раман С.Даскалова «Свая зямля» (1961) й яго ж зборнік апавяданьняў «Любча-безьбілетнік» (1959), зборнік «Баўгарскія народныя песьні» (1961), анталёгія сучаснае паэзіі «Ад стром балканскіх» (1965), кніга вершаў для дзяцей «Чарадзейны ліхтарык» (1968), анталёгія клясычнае паэзіі «Хай зорыць дзень!» (з А. Разанавым, 1973), анталёгія аднаго верша «Сто гадоў. Сто паэтаў. Сто песень». (1978), кніга лірыкі Н.Вапцарава «Песьня пра чалавека» (1982), Хр. Радзеўскага «Цьвіціце, зёлкі, травы, дрэвы» (1985), Г.Джагарава «Зямля — як чалавечая далонь» (1984), Л.Леўчава «Мелёдыя для флейты» (1990). Выйшлі выбраныя старонкі славенскае паэзыі XIX—XX ст. «Маці мая, Славенія»(1978), — казкі народаў Югаславіі «Ці страшны страх»(1970), зборнік югаслаўскай паэзыі «Па камянях, як па зорах»(1980), кніга лірыкі О.Жупанчыча «У вечным дазоры»(1985). Пераклаў шматлікія творы Х.Боцева, І. Вазава, П.Яварава, Н.Вылчава, А.Германава, I.Давыдкава, Д.Методзіева, А.Стаянава і інш. Перакладае таксама з расейскай, украінскай, польскай, сэрбскахарвацкай і іншых моваў.

Выйшлі «Выбраныя творы» ў двух тамах (1981), зборнік п’ес «Начлег на бусьлянцы» (1980), аповесьць «Перажыўшы вайну» (1988).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]