Ніна Стужынская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ніна Стужынская
Дата нараджэньня 12 сьнежня 1955(1955-12-12) (68 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]
Узнагароды

Ніна Іванаўна Стужынская (нар. 12 сьнежня 1955) — беларуская гістарыца, ляўрэатка прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2001). Кандыдатка гістарычных навук, дацэнтка.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Узначальвае РГА «Беларуская жаночая ліга».

Працавала старэйшай навуковай супрацоўніцай Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аднак у 2003 была звольненая за ўдзел ў выбарчай кампаніі.[1] Пасьля гэтага ўвайшла ў арганізацыйны камітэт Асацыяцыі незалежых гісторыкаў[2].

Займаецца дасьледаваньнем гісторыі палітычных рэпрэсіяў у Беларусі[3]. Аўтарка кнігі «Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст.» [1](недаступная спасылка). Першы тыраж гэтай кнігі хутка быў раскуплены, і неўзабаве быў надрукаваны другі[4].

Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• Слуцкі збройны чын: працяг супраціву ў 1921 г. / Ніна Стужынская // Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў / Варшаўскі Універсітэт, Студыюм Еўропы Усходняй. — 2021. ― Г. 7, № 7. ― С. 108―116.

• Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст., Наша будучыня, Вільня, 2011.

• Атаман Грач : в тени "Зеленого дуба" / Нина Стужинская // Деды : дайджест публикаций о белорусской истории. — 2009. ― Вып. 2. ― С. 116―135.

• Возмущение на почве разрушения / Нина Стужинская // Деды : дайджест публикаций о белорусской истории. — Минск, 2009―. — 2011. ― Вып. 6. ― С. 259―277.

• Советская историография Великой Октябрьской социалистической революции в Белоруссии: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук: специальность 07.00.09 Историография и источниковедение / Стужинская Нина Ивановна. - Киев, 1985. - 16 с.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ганна Соўсь. Сяргей Тарасаў звольнены з Інстытуту гісторыі // Радыё Свабода, 21.08.2006
  2. ^ http://www2.polskieradio.pl/eo/print.aspx?iid=49723
  3. ^ Ніна Стужынская: «Я стала відушчая ўслед за творцамі рэвалюцыі», Часопіс ARCHE-Пачатак, 2.04.2012, https://news.arche.by/by/page/talks/historya-navuka-talks/7729(недаступная спасылка)
  4. ^ http://nv-online.info/by/268/opinions/43884/(недаступная спасылка)