Ніндзюцу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ніндзюцу́ (па-японску: 忍術, «мастацтва ўтоенасьці») — японскае баявое мастацтва.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лічыцца, што таемныя кланы ніндзя паўсталі ў Японіі адначасова з узьнікненьнем самурайскага саслоўя у IX—XII стагодзьдзях. Правобразам ніндзя лічацца сэкты горных пустэльнікаў ямабусі VIII, якія вызнавалі кірунак будызма школы Сінгон. Ямабусі заахвочвалі цяжкія і зьнясільваючыя трэніроўкі сваіх адэптаў, а таксама дбайна захоўвалі сабраныя на працягу стагодзьдзяў веданьня па мэдыцыне, хіміі, астралёгіі. Ямабусі былі прыхільнікамі поўнага зьліцьця з прыродаю. Першапачаткова таемныя школы ніндзюцу не мелі нічога агульнага з вайсковымі арганізацыямі ні па сваёй мэтодыцы падрыхтоўкі, ні па сваёй філязофіі. Аднак з часам адбыліся зьмены.

Паходжаньне самога баявога мастацтва ніндзюцу, злучаюць, як і большасьць усходніх мастацтваў бою, з кітайскімі крыніцамі. Аднак тэрмін «ніндзюцу» ахоплівае толькі нешматлікія асаблівасьці мастацтвы ніндзюцу, такія як утойваньне, тварэньне і падтрыманьне аўры таямнічасьці. У функцыі ніндзя ўваходзіла пранікненьне да ворага, зьдзяйсьненьне сабатажа або забойства і вяртаньне пасьля пасьпяховага завяршэньня місіі.

Традыцыйна ніндзя выконвалі ролю наймітаў, якія прапаноўвалі сябе ў якасьці шпіёнаў, наёмных забойцаў, дывэрсантаў, палітычных правакатараў і тэрарыстаў вялікім і маленькім кіраўнікам японскае фэадальнае эпохі. Ніндзя прапаноўвалі свае паслугі толькі тым, хто гатовы быў за іх плаціць. Сем’і ніндзя ўяўлялі сабою цесна згуртаваныя калектывы, інтэграваныя ў буйнейшыя групы — кланы. Староньні чалавек практычна не меў магчымасьці далучыцца да такой групы і стаць ніндзя, для гэтага трэба было нарадзіцца ў сям’і прафэсіяналаў. Мастацтва і іншыя хітрасьці захоўваліся пад сакрэтам і перадаваліся толькі ад бацькі да сына. Расчыненьне сакрэту азначала сьмерць ад рукі ніндзя з таго жа клана.

Росквіт ніндзюцу прыйшоўся на пэрыяд Сэнгоку дзідай (1467—1568). На гэты час прыходзіцца пік фэадальных войнаў, і тады налічвалася каля 70 кланаў ніндзя. Легенды аб ніндзя таксама ставяцца менавіта да гэтага пэрыяду. Дакумэнтальныя сьведчаньні пацьвярджаюць існаваньне ў гэтую эпоху школаў Ярма і Кога.

У японскай культуры ніндзя часта супрацьпастаўляюцца самураям. Справа ў тым, што самураі найвышэй усяго ставілі ідэалы воінскага кодэкса бусідо і ў адпаведнасьці зь імі імкнуліся годна ваяваць і найлепшым чынам падрыхтавацца да сьмерці. Ніндзя вызнавалі прама процілеглую філязофію. Галоўнае для ніндзя — выканаць пастаўленую задачу, а бо асноўная іх задача — выведка, то для пасьпяховага яе выкананьня неабходна было выжыць будзь-якім коштам. Для ніндзя не магло быць забароненых дзеяньняў, не маглі існаваць якія-небудзь маральныя і рэлігійна-этычныя абмежаваньні ў мэтадах вядзеньня вайны. Для дасягненьня перамогі добрыя любыя сродкі, і ніндзя пасьпяхова ўсе іх выкарысталі.

Кланы ніндзя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ярма
  • Кога
  • Кісю
  • Фума
  • Саду
  • Момоці
  • Фудзібаясі
  • Нэгоро
  • Сайга

Рыштунак ніндзя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Маскіровачны гарнітур — сінобі-сэдзоку, дэталі сінобі-сэдзоку: увагі (куртка) і додзімэ (пояс), ярма-бакама (штаны), дзукін (маска), тэкко (накладкі на рукі), кяхан або асімакі (нажныя абмоткі), табі (абутак-шкарпэткі з асобным вялікім пальцам), варадзі (сандалі) і уваппарі (верхняя куртка) і нагабукуро («заплечнік» ніндзя).
  • Пераменнае адзенне — Каварі-гомоно
  • Амігаса — саламяны капялюш
  • Даспехі
    • Кусарі-катабіра (кальчужны даспех)
    • Татамі-гусоку (тыпы Кіко і Куратагіну) — лёгкі даспех.
  • Шчыты
    • Тэцу-но камэ
    • Нэрукава-іта

Зброя ніндзя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Агнястрэльная зброя Какі
    • Кнотавыя (хінава-тэппо)
    • Крэмневыя (хіуці ісідзю)
    • Духавыя (кукідзю)
    • Вакідзасі-тэппо (стрэльба, замаскіраванае пад меч Вакідзасі)
    • Ядатэ-тэппо (стрэльба, замаскіраванае пад футарал для пэндзля)
    • Кісэру-тэппо (стрэльба, замаскіраванае пад курыльную трубку)
  • Гармата
    • Мокухо («драўляная гармата»)
    • Харынукі-дзюцу («трубка з папье-машы»)
  • Палымяныя сродкі
    • Агністыя стрэлы Хія
    • Бохія — агністая палка
    • Уціхія — кідальная палымяная страла
    • Хідакэ — агністы бамбук
    • Хісякэн («агністы сякэн»)
  • Атрутныя сродкі
    • Моппан
    • Фуэ-но оогі
    • Нэмурібі
    • Кусагамэ
  • Запалы і кноты
    • Хокуці, Хінава, Хінокі-Хінава, Такэ-хінава, Гудзін-хінава, Амэ-сіногі-хінава, Амэ-хінава, Мідзу-хінава.
  • Мячы, дзіды, сякеры, нажы
    • Ніндзя-то, Сінобі гатана — меч ніндзя
    • Танто — нож
    • Конагіната — кароткая нагіната
    • Сібакі-ярыны — дзіда
    • Камаярі — дзіда-серп
    • Яно — сякера
    • Сікомі-дзуэ — утоеная зброя (мячы, нажы з прамым клінком, замаскіраваныя пад бытавыя прадметы).
  • Кусары-кама — паўсерпы зь вяроўкаю ды грузам або з ланцугом, Кама — серп.
  • Баявыя тычкі і дубінкі
    • Дзё, Сякудзё, Рокудзё, Сюмонкудзуэ, Бо, Ханбо, Косікірібо, Мімікірібо і г.д.
  • Вяроўкі і ланцугі
    • Мусубінава — вяроўка з грузікам
    • Кусары — ланцуг, іншыя назовы ў залежаць ад даўжыні і грузікаў: Кусары-фундо, Тама-гусары, Содэ-гусары, Кусары-дзюттэ, Рэ-бундо і г.д.
  • Кідальныя бомбы і гранаты
  • Кідальная зброя
    • Ханкю (палавінны лук) і Юмія (стрэлы)
    • Фукія (Фукібары) — страляніна атручанымі стрэламі з духавага «стрэльбы»
    • Сюрыкэны (кідальныя «зоркі» ніндзя)
      • Сякэн («зорачка»), тыпы: Санко, Дзюдзі, Роппо, Хаппо, Мандзі, Нагарэ-мандзі, Тэккан і г.д.
      • Бодзё-сюрыкэн («сюрікэн-палачка»), тыпы: Босугата, Тантогата, Кугігата, Хэйтэгата, Харігата, Хасідзё, Кусабігата і г.д.
      • Уцінэ (хоць гэта не зусім сюрікэн, а скарочаная страла з цяжэйшым наканечнікам, нагадвае стралу для дартса, але большага памеру).
    • Цубутэ, Арарэ, Мэцубусі.

Рыштунак/Зброя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адмыслоўцы па гісторыі ніндзюцу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Аляксей Горбылев, «Шлях Нябачных» (з серыі «Баявыя мастацтвы», Менск, 1997)
  • Аляксей Горбылев, «Кіпцюры Нябачнікаў» (з серыі «Баявыя мастацтвы», Менск, 1999)
  • Оскар Ратті, Адель Уэстьрук, «Самураі» (Масква, 2004)
  • Попенко Ў. Н., «Школа ніндзя» (Масква, 2004)

Вонкавыя пасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніндзюцусховішча мультымэдыйных матэрыялаў