Нітранскае княства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Nitra moravia 833.png

Нітранскае княства (па-славацку: Nitrianske kniezatstvo, па-вугорску: Nyitrai Fejedelemseg) — славянскае княства, разьмешчанае на захадзе сучаснае Славаччыны. Цэнтар — Нітра. Паўстала ў VIII ст. У пачатку IX ст. тэрыторыя княства ўключала амаль усю тэрыторыю Славаччыны (акрамя Загор’я), частку Карпацкай Русі і частку паўднёва-ўсходняй Вугоршчыны. Да 833 г. княства было самастойнае, потым нітранскі князь Прыбіна быў выгнаны вялікамараўскім князем Маймірам I, і княства стала часткай Вялікай Маравіі. У 907925, пасьля падзеньня Вялікай Маравіі, княства стала часткай Вугорскага каралеўства. У 1108 княства страціла аўтаномны статут.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нітранскае княствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў