Нічыпар III Батаніят

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нічыпар III Батаніят
грэц. Νικηφόρος Γ' Βοτανειάτης
бізантыйскі імпэратар
Meister der Predigtsammlung des Heiligen Johannes Chrysostomus 001.jpg
бізантыйскі імпэратар
Папярэднік Міхал VII Дука
Наступнік Алексій I Камнін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1002
Памёр 10 сьнежня 1081
Дынастыя Дукі
Жонка Бэбдэна, Марыя Аланская

Нічы́пар III Батанія́т (па-грэцку: Νικηφόρος Βοτανειάτης); каля 1002 — 10 сьнежня 1081) — бізантыйскі імпэратар, які панаваў з 1078 па 1081 гады. Ён належаў да сям’і, якая сьцьвярджала, што мае сваё паходжаньне ад іншай бізантыйскай сям’і Фокаў[1].

Нічыпар Батаніят, паводле словаў Нічыпара Брыеніюса, быў «адным з мужных мужоў Усходу», стаў імпэратарам ужо ў вельмі старэчым узросьце. У пачатку 1077 году імпэратар Міхал VII зрабіў яго галоўнакамандуючым усходніх войскаў, а ў кастрычніку таго ж году Батаніят адкрыта абвесьціў пра пачатак паўстаньня, ачолены ім жа, і загадаў зьбіраць расьсеяныя па Азіі войскі. З Фрыгіі ён рушыў у Бітынію, але меў вельмі мала сілаў. Толькі пасьля таго, як яго адкрыта падтрымаў найважнейшы горад Нікея, мяцеж стаў разрастацца й неўзабаве ахапіў усю Азію. У сталіцы Бізантыі, Канстантынопалі, таксама адбылося абурэньне. Імпэратар Міхал добраахвотна вырашыў пакінуць трон і пастрыгся ў манахі.

Авалодаўшы уладай, Нічыпар, хоць быў ужо даволі стары, ажаніўся на прыгажуні імпэратрыцы Марыі Аланскай. Ён усяляк стараўся прыцягнуць да сябе прыхільнасьць грамадзянаў і шчодра раздаваў падарункі. Вядома, усё гэта прывяло да таго, што выдаткі сталі далёка перавышаць даходы, і зьявіўся недахоп у грошах.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kazhdan, Alexander, ed. (1991), «Oxford Dictionary of Byzantium», Vol. III, Oxford University Press, page. 1479, ISBN 978-0-19-504652-6

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нічыпар III Батаніятсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Вриенний Никифор, «Исторические записки» М. 1997