Ніямэі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ніямэі
Ніямэі
Першыя згадкі: XVIII стагодзьдзе
Краіна: Нігер
Дэпартамэнт: Ніямэі
Кіраўнік: Barry Bibata Niandou[d]
Плошча: 670 км²
Насельніцтва
колькасьць: 674 950 чал.
шчыльнасьць: 1007,39 чал./км²
Геаграфічныя каардынаты: 13°30′54″ пн. ш. 2°7′3″ у. д. / 13.515° пн. ш. 2.1175° у. д. / 13.515; 2.1175Каардынаты: 13°30′54″ пн. ш. 2°7′3″ у. д. / 13.515° пн. ш. 2.1175° у. д. / 13.515; 2.1175
Ніямэі на мапе Нігеру
Ніямэі
Ніямэі
Ніямэі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ніямэ́і — самы вялікі горад і сталіца Нігеру з 1960 году, таксама сталіца дэпартаменту Ніямэі, порт на левым беразе ракі Нігер. Насельніцтва складае 675 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца важным транспартным вузлом краіны, маецца міжнародны аэрапорт.

Прамысловасьць прадстаўлена тэкстыльнай фабрыкай, харчовымі прадпрыемствамі.

Верагодна, горад быў заснаваны ў XVIII стагодзьдзі, але ў гэты час гэта было невялікае паселішча да часоў, калі французы пабудавалі тут каляніяльны фарпост у 1890-х гадах. Гэта выклікала хуткі рост гораду. У 1926 годзе Ніямэі пераўтварыўся ў сталіцу францускай калёніі Нігер, а рост насельніцтва склаў з 3000 у 1930 годзе да 30 000 у 1960 годзе, 250 000 у 1980 годзе і 600 000 у 2000 годзе. Асноўнай прычынай хуткага росту насельніцтва зьяўляецца міграцыя зь іншых раёнаў краіны.