Обэрндорф-ля-Зальцбургу
| Обэрндорф-ля-Зальцубргу | |||||
| Oberndorf bei Salzburg | |||||
|
|||||
| Плошча: | 4,55 км² | ||||
| Насельніцтва (2005) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
5556 1,221 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | +43 6272 | ||||
| Паштовы індэкс: | 5110 | ||||
| Аўтамабільны код: | SL | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 47°56′30″ пн. ш. 12°56′30″ у. д. / 47.94167° пн. ш. 12.94167° у. д.Каардынаты: 47°56′30″ пн. ш. 12°56′30″ у. д. / 47.94167° пн. ш. 12.94167° у. д. | ||||
|
Обэрндорф-ля-Зальцубргу на мапе Аўстрыі
Обэрндорф-ля-Зальцубргу
|
|||||
Обэрндорф-ля-Зальцубргу (па-нямецку: Oberndorf bei Salzburg) — горад у Аўстрыі. Знаходзіцца ў фэдэральнай зямлі Зальцбург на рацэ Зальцах.
Горад уваходзіць у склад акругі Зальцбург. Насельніцтва склалала 5556 чалавек па стане на 31 сьнежня 2005 году. Горад займае плошчу 4,55 км². Афіцыйны код гораду — 50 326.
Обэрндорф зрабіўся папулярным дзякуючы гімну Ціхая ноч, які быў упершыню выкананы ў былой царкве сьв. Нікаля настаўнікам Францам Грубэрам і маладым сьвятаром Ёзэфам Морам у калядную ноч 1818 году, адкуль пасьля распаўсюдзіўся па ўсім сьвеце. З-за таго, што ў 1890-х гадох некалькі паводак Зальцаху зьнішчылі вялікія часткі Обэрндорфу, царква была разбураная і на ейным месцы ў 1937 годзе была ўсталяваныя мэмарыяльная капэля.
У Обэрндорф можна трапіць з Зальцбургу на S-Bahn — хуткаснай чыгунцы — альбо па фэдэральнай трасе B 156 з Зальцбургу ў Браўнаў-на-Іне.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Обэрндорф-ля-Зальцбургу — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (ням.)