Ойген Палянскі
| Ойген Палянскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 сакавіка 1986 Сасновец, Польшча |
|
| Рост | 183 | |
| Вага | 73 | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Гофэнгайм | |
| Нумар | 42 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2008 2008—2010 2009—2010 2010—2013 2013— |
Барусія Мёнхэнглядбах Хэтафэ → Майнц (арэнда) Майнц Гофэнгайм |
53 (1) 26 (0) 21 (1) 66 (3) 10 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2011— | Польшча | 16 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Ойген Палянскі (па-польску: Eugen Polanski) народжаны Багуслаў Эўгеніюш Палянскі (па-польску: Bogusław Eugeniusz Polański; нарадзіўся 17 сакавіка 1986 году, Сасновец, Польшча) — польскі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Гофэнгайм» і нацыянальную зборную Польшчы. Акрамя польскаага мае й нямецкае грамадзянства.
Зьмест |
Біяграфія[рэдагаваць]
У трохгадовым узросьце з бацькамі пераехаў у нямецкі горад Фірзэн непадалёк ад мяжы зь Нідэрляндамі, дзе й пачаў займацца футболам. Выступаў за аматарскі клюб «Канкордыя» зь Фірзэна, а ў 1994 годзе быў прыняты ў акадэмію мёнхэнглядбахскай «Барусіі». Пасьля 10 гадоў навучаньня дэбютаваў у асноўным складзе пад кіраўніцтвам Дзіка Адвакаата: 12 лютага 2005 году ў матчы Бундэсьлігі супраць «Вэрдэра» ён выйшаў на замену на 81-й хвіліне замест Пэра Клюге. Гэта быў, дарэчы, ягоны адзіны матч у сэзоне 2004—2005 гадоў, а ў сэзоне 2005—2006 гадоў Ойген згуляў ўжо 21 гульню. 19 лістапада 2005 году ён забіў першы гол у Бундэсьлізе ў браму левэркузэнскага «Баера», што прынесла камандзе нічыю 1:1. У 2006 годзе клюб заняў 10-е месца, а праз год і зусім прымудрыўся вылецець у Другую Бундэсьлігу. У сэзоне 2007—2008 гадоў Палянскі згуляў 9 матчаў, а затым пакінуў клюб.
Новай камандай у ягонай кар’еры стаў гішпанскі «Хэтафэ», у які яго запрасіў Віктар Муньяс. Палянскі перайшоў у гішпанскую каманду й дэбютаваў у Ля Лізе 28 сакавіка 2008 года ў матчы супраць «Атлетык Більбао», які «Хэтафэ» перамог зь лікам 1:0. Улетку на правах арэнды Ойген адправіўся ў «Майнц 05», а пасьля сэзона 2009—2010 гадоў і зусім падпісаў афіцыйны кантракт з клюбам на 4 гады[1].
Нацыянальная зборная[рэдагаваць]
У 2001—2005 гадох Палянскі выступаў за розныя зборныя Нямеччыны, а ў 2005—2008 годох ён выступаў за зборную да 21 года й быў ейным капітанам. Аднак з 2011 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную Польшчы.
Асабістае жыцьцё[рэдагаваць]
Багуслаў Эўгеніюш Палянскі вымушаны быў зьмяніць сваё імя пры атрыманьні нямецкага пашпарта, паколькі таго патрабавала нямецкае заканадаўства, то бок нямецкага аналяга славянскаму імя Багуслаў не існуе, таму зараз ягонае імя — Ойген Палянскі[2]. У ліпені 2011 года ён атрымаў польскі пашпарт, які дазволіў яму гуляць за зборную Польшчы, але не памяняў імя й нават захаваў нямецкае грамадзянства.
Асабіста сябе лічыць больш па мэнталітэце немцам, чым палякам[3]. Сям’я: жонка Караліна, дзеці Тыма (2003) й Лука (4 лістапада 2008)[4]. З 2009 года жыве ў Бінгене-на-Райне[5]. Валодае нямецкай, польскай і гішпанскай мовамі.
Крыніцы[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Ойген Палянскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Шчэнсны (бр) · 2 Бёніш · 3 Вайткавяк · 4 Камінскі · 5 Дудка · 6 Матушчык · 7 Палянскі · 8 Рыбус · 9 Левандоўскі · 10 Абраньяк · 11 Мураўскі · 12 Сандамерскі (бр) · 13 Васілеўскі · 14 Ваўжыняк · 15 Пэркі · 16 Блашчыкоўскі · 17 Собех · 18 Межэеўскі · 19 Вольскі · 20 Пішчэк · 21 Грасіцкі · 22 Тытань (бр) · 23 Брожэк · Трэнэр Смуда |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |