Окна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Окна
Окна
Жанр ток-шоў
Аўтар Валеры Камісараў, Канстанцін Камергерскі
Рэжысэр Леанід Гюне
Вытворчасьць студыя РТ «Альянс» (СТС)[1],
Тэлекампанія «Моя семья»
Вядоўца Дзьмітры Нагіеў
У галоўных ролях акторы
Кампазытар Сяргей Чэкрыжаў
Краіна вытворчасьці Сьцяг Расеі Расея
Мова расейская
Колькасьць сэзонаў 4
Колькасьць выпускаў 116 (СТС),
698 (ТНТ)
Вытворчасьць
Прадусар Алена Мацюшына
Месца здымак Масква
Працягласьць 45 хвілінаў
Трансьляцыя
Канал СТС, ТНТ
Фармат кадра 4:3
Пэрыяд трансьляцыі з 20 траўня 2002 да 21 красавіка 2005
Прэм’ерныя паказы СТС, ТНТ
Паўторныя паказы НТВ Мир (2006),
Нацыянальны сьцяг Беларусі АНТ (20032004),
Сьцяг Украіны Новий канал (20022005), ТЕТ (20092010),
Сьцяг Казахстану КТК (20032006),
Сьцяг Латвіі TV5 Riga (20102011), R1 (20092011),
Сьцяг Баўгарыі TV2 (2008),Сьцяг Расеі ТВ Бульвар (20102011),
Сьцяг Нямеччыны R1 (2011),
Сьцяг Летувы TV1 Lietuva (2012— цяп. час),
Сьцяг Расеі ТНТ-Comedy (2015),
Сьцяг Расеі ТНТ4 (2016),
Нацыянальны сьцяг Беларусі БелМузТВ (20162017)

О́кна (па-беларуску: «Вокны») — ток-шоў расейскае вытворчасьці, што трансьлявалася ў часе 20022005 гадоў на расейскім тэлеканале ТНТ, раней — на тэлеканале СТС[2]. У пастановачным сцэнары[3] тэлеперадачы адыгрываліся разнастайныя жыцьцёвыя сытуацыі ды канфлікты, часьцяком з выкарыстоўваньнем абсцэннае лексыкі (якая закрывалася адмысловым гукавым сыгналам), пры гэтым згаданыя сытуацыі нярэдка станавіліся прычынаю боек.

Вядоўцам тэлеперадачы зьяўляўся расейскі актор, музыка, паэт, шоўмэн і тэлевядоўца Дзьмітры Нагіеў.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сюжэт праграмы распачынаўся з тлумачэньня вядоўцам гісторыі канфлікту, пасьля чаго да студыі запрашаўся адзін з удзельнікаў гэтага канфлікту. Ён распавядаў пра сваё гледзішча наконт канфлікту. Працягам некаторага часу вядоўца па чарзе запрашаў іншых удзельнікаў канфліктнае сытуацыі. Запрошаныя ўдзельнікі ў студыі разьбіраліся між сабою датычна тэматыкі канфлікту, што звычайна праводзілася слоўным шляхам (аднак нярэдка ўзьнікалі спробы вырашэньня канфлікту з ужываньнем абсцэннае лексыкі або фізычнае сілы[4]). Абсцэнная лексыка хавалася пад спэцыяльным тэлевізійным гукавым сыгналам, на выпадак узьнікненьня бойкі паміж удзельнікамі прысутнічала «служба бясьпекі» ў складзе двух мужчынаў, мэтай якой было спыненьне ўдзельнікаў магчымых боек.

Па сканчэньні дыскусіі вядоўца абвяшчаў «гонг» — прысутным у залі студыі гледачам давалася мажлівасьць выказаць сваё меркаваньне датычна сытуацыі, на кожнага гледача давалася 10 сэкундаў.

Заканчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэйтынг перадачы пачаў зьніжацца, і ў 2005 року шоў закрылі праз частыя бойкі, у адной зь якіх вядоўцу Дзьмітрыю Нагіеву нават зламалі нос. Перад закрыцьцём штодзень паказваўся 21 лепшы выпуск перадачы[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]