Оксна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Оксна
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Глінна
Вусьце Вяльля
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 20 км
Плошча басэйну 104 км²
Нахіл воднай паверхні 4,8 ‰

О́ксна — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вяльлі (басэйн Нёману). Цячэ ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 20 км. Плошча вадазбору 104 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,8 ‰.

Асноўны прыток — рака Гярвятка. На рацэ стаіць места Смаргонь.

Пачынаецца каля вёскі Глінны, цячэ Ашмянскім узвышшам, празь места Смаргонь, упадае ў Вяльлю на паўночным захадзе ад вёскі Перавозаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 276.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1