Олівэр Голдсьміт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Олівэр Голдсьміт
англ. Oliver Goldsmith
Oliver Goldsmith sephia.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 лістапада 1730
Q179437
Памёр 4 красавіка 1774
Лёндан
Грамадзянства Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, драматург, паэт
Напрамак сэнтымэнталізм
Wikisource-logo.svg Творы ў Вікікрыніцах

Олівэр Голдсьміт (па-ангельску: Oliver Goldsmith; 10 лістапада 1730 — 4 красавіка 1774) — ангельскі празаік, паэт і драматург ірляндзкага паходжаньня, яскравы прадстаўнік сэнтымэнталісцкай прозы ў ангельскай літаратуры.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын сьвятара. У 1749 годзе скончыў Дублінскі ўнівэрсытэт, спрабаваў працягнуць медыцынскую адукацыю ў Эдынбурзе. Не атрымаўшы дыплёма, самаабвешчаны «доктар Голдсьміт» адправіўся ў падарожжа па Эўропе, адкуль у 1756 годзе абанкрочаным прыбыў у Лёндан і ўладкаваўся дапаможнікам аптэкара. Яго публіцыстычныя нарысы ў вялікай колькасьці друкаваліся ў лёнданскай прэсе, аднак сярод мноства пачынаючых аўтараў Голдсьміта выгодна адзначалі вытанчанасьць і лёгкасьць слога.

Сацыяльна-бытавыя нарысы з сатырычным падтэкстам «Грамадзянін сьвету, альбо Лісты кітайскага філёзафа, які пражывае ў Лёндане, сваім сябрам на Ўсходзе» (1762) прынесьлі яму славу і дазволілі ўвайсьці ў кружок інтэлектуалаў на чале з Сэмюэлем Джонсанам, Эдмундам Бёркам і Джошуа Рэйнальдсам. У 1764 годзе кампанія заснавала ўласны клуб, сярод дзевяці чальцоў-заснавальнікаў якога лічыўся і Голдсьміт. Сёлета вялікі рэзананс выклікала яго паэма «Вандроўнік», якая супастаўляла нацыянальныя звычаі і ступень задаволенасьці жыцьцём у розных кутках Эўропы.

Звычка жыць на шырокую нагу ўцягнула Голдсьміта ў пазыкі, і ён быў вымушаны зарабляць складаньнем кампілятыўных гісторыяў Грэцыі, Рыма і Ангельшчыны. У 1766 годзе ён вырашыўся апублікаваць напісаны чатырма гадамі раней сэнтымэнтальна-мэладраматычны раман «Вэкфільдзкі сьвятар», які апісваў ганеньні дабрадзейнага сьвятара памешчыкам на тле ідэалізаванага вясковага жыцьця. Раман меў грандыёзны посьпех, і ў 1770 годзе Голдсьміт вярнуўся да яго асноўных тэмаў у паэтычнай анты-ідыліі «Пакінутая вёска».

Апошнім буйным творам Голдсьміта быў фарс «Ноч памылак, альбо Зьнявага лепей за ганарыстасьць» (1773), які — адзіны з п’есаў XVIII ст. — не сыходзіў з ангельскай сцэны да самага XX ст. Годам пазьней 43-гадовы пісьменьнік раптоўна сканаў і быў пахаваны ў царкве Тэмпла. Праз 15 дзён пасьля яго сьмерці ў друку зьявілася «Адплата» — сэрыя сатырычных партрэтаў сучасьнікаў, у форме жартаўлівых эпітафіяў.

Са сваім ізрытым воспай тварам і талентам дасьціпнасьці Голдсьміт быў прадметам абмеркаваньня і захапленьня ў лёнданскім грамадзтве. Як азартны гулец і недалёкі жартаўнік ён выведзены ў босуэлаўскай «Жыцьці Сэмюэля Джонсана», які пісаў пра яго, што «няма чалавека болей мудрага зь пяром у руцэ і болей бязглуздага пры яго адсутнасьці». Больш аб’ектыўная характарыстыка зьмяшчаецца ў біяграфіі Голдсьміта, напісанай Ўашынгтонам Ірвінгам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Олівэр Голдсьмітсховішча мультымэдыйных матэрыялаў