Олівэр Кромўэл
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Олівэр Кромўэл | |
| лорд-пратэктар Ангельшчыны, Шатляндыі й Ірляндыі | |
|---|---|
| 16 сьнежня 1653 — 3 верасьня 1658 | |
| Наступнік: | Рычард Кромўэл |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 25 красавіка 1599 Гантынгдан, Ангельшчына |
| Памёр: | 3 верасьня 1658 Лёндан, Ангельшчына |
| Сужэнец: | Элізабэт Буршыр |
| Бацькі: | Робэрт Кромўэл Элізабэт Ст’юарт |
Олівэр Кромўэл (па-ангельску: Oliver Cromwell; 25 красавіка 1599, Гантынгдан, Ангельшчына — 3 верасьня 1658, Лёндан, Ангельшчына) — правадыр Ангельскай рэвалюцыі, выдатны военачальнік і дзяржаўны дзяяч. У 1643—1650 гадох зьяўляўся генэрал-лейтэнантам парлямэнцкай арміі, у 1650—1653 — лорд-генэралам, у 1653—1658 — лорд-пратэктарам Ангельшчыны, Шатляндыі й Ірляндыі. Лічыцца, што ягоная сьмерць наступіла ад малярыі ці ад атручваньня. Ужо пасьля сьмерці ягонае цела было вынята з магілы, павешана й чвартавана, што было традыцыйным пакараньнем за здраду ў Ангельшчыне.
Літаратура [рэдагаваць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. ISBN 985-11-0144-3.. — С.476
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Олівэр Кромўэл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў