Омская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Омская вобласьць
Омская область
Coat of arms of Omsk Oblast.png
Flag of Omsk Oblast.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Сыбірская фэдэральная акруга
Заходне-Сыбірскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Омск
Дата ўтварэньня 7 сьнежня 1934
Губэрнатар Леанід Паляжаеў
Насельніцтва (2010)
1 977 450[1] (25-е месца)
Шчыльнасьць 14 чал./км²
Плошча 141 140 км² (28-е месца)
Месцазнаходжаньне Омскай вобласьці
Омская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +7
Код аўтам. нумароў 55
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

О́мская во́бласьць (па-расейску: О́мская о́бласть) — вобласьць у паўднёвай-заходняй частцы Сыбіры ў Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Омск. Вобласьць уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу, мяжуе зь Цюменскай, Новасыбірскай, Томскай абласьцямі й Казахстанам. Створана як вобласьць РСФСР 7 сьнежня 1934 года.

У 1970-х гадох Омская вобласьць была адным з найбольш эканамічна разьвітых рэгіёнаў Сыбіры[2]. У 1995 годзе паводле валавага рэгіянальнага прадукта на душу насельніцтва Омская вобласьць займала шостае месца сярод рэгіёнаў Сыбірскай фэдэральнай акругі, у 2009 годзе — пятае месца[3]. Паводле даходаў на душу насельніцтва вобласьць займала трэцяе месца сярод рэгіёнаў Сыбіры на 2009 год[4].

На думку журналіста «Новой газеты» Барадзянскага, у сапраўдны момант на 2011 год вобласьць моцна здала пазыцыі паводле колькасьці насельніцтва, узроўню даходаў і велічыні бюджэту й знаходзіцца на апошніх месцах сярод сыбірскіх рэгіёнаў. Барадзянскі зрабіў меркаваньне, што за 20 гадоў кіраваньня губэрнатара Леаніда Паляжаева разьвіты рэгіён стаў «адным з самых цяжкіх для выжываньня»[5].

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя вобласьці распасьціраецца на 600 км з поўдня на поўнач і на 300 км з захаду на ўсход. Галоўная водная артэрыя вобласьці — Іртыш і ейныя прытокі Ішым, Омь, Оша, Тара. Вобласьць разьмешчана на Заходне-Сыбірскай раўніне, якая стварыла плоскі рэльеф. На поўдні разьмешчаны стэпы, паступова пераходзячыя ў лесастэпы, лес і балоцістую тайгу на поўначы, глеба ў рэгіёне ёсьць пясковая, глеістая. Уздоўж Іртышу назіраецца «аазісны» мікраклімат, з больш лясістым і аўражным ляндшафтам, тутака знаходзяцца самыя ўрадлівыя землі рэгіёну. Таксама ў Омскай вобласьці месьцяцца шмат азёраў.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат рэзка кантынентальны, то бок зіма халодная, сонечная й сьнежная, лета сьпякотнае й сухое. Сярэдняя тэмпэратура студзеня складае -19 °C, ліпеня — 19 °C, з тыповымі адхіленьнямі да -35 °C і 35 °C, адпаведна. Колькасьць ападкаў у год складае 300-400 мм.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сярэднявеччы тэрыторыя сучаснай Омскай вобласьці ўваходзіла ў склад Заходне-Цюрскага каганата й Сыбірскага ханства, у выніку чаго склаўся этнас сыбірскіх татараў, таксама тут пражывалі манголы, ханты, мансі й іншыя народы. У 1584 годзе Ярмак дасягнуў межаў тэрыторыі сучаснай Омскай вобласьці. Пры царах Фёдары Іванавічы й Барысе Гадунове ў Сыбіры было пачата будаўніцтва гарадоў дзеля абароны ад набегаў качэўнікаў і кіраваньня мясцовым насельніцтвам. З пачатку XVII стагодзьдзя пачалося інтэнсіўнае засяленьне тэрыторыі. У 1716 годзе падпалкоўнікам Іванам Бухальцам была заснавана Омская крэпасьць, якая паклала пачатак разьвіцьцю Омска. У другой палове XVIII стагодзьдзя Омская крэпасьць стала найбуйнейшым збудаваньнем на ўсходзе краіны. Упершыню вобласьць была ўтворана ў 1822 годзе падчас рэформаў графа Міхаіла Сьперанскага.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле дадзеных на 2010 год, насельніцтва вобласьці складае 1 977 450 чалавек, якое пражывае ў 6 гарадах, 21 працоўным пасёлку й 1 517 сельскіх населеных пунктах[6]

Асноўнай нацыянальнай групай у вобласьці зьяўляюцца расейцы (83,5%). Сярод астатніх нацыянальных групаў варта адзначыць казахаў (3,9%), украінцаў (3,8%), немцаў (3,7%), татараў (2,3%). Беларусы складаюць шосутю паводле колькасьці нацыянальную групу ў колькасьці 9 075 чалавек паводле дадзеных на 2002 год.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка Омскай вобласьці ёсьць дваццаць трэцыя сярод суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі паводле аб’ёму валавага рэгіянальнага прадукту на 2008 год. Асноўная вытворчасьць, будаўніцтва й гандаль у вобласьці ажыцьцяўляецца ў Омску.

У 2009 годзе аб’ём вытворчасьці ў апрацоўчых галінах Омскай вобласьці складаў 343 млрд рублёў, у здабычы карысных выкапняў — 964 млн рублёў, у вытворчасьці й разьмеркаваньні электраэнэргіі, газу й вады — 30 млрд рублёў. Паводле аб’ёму вытворчасьці ў апрацоўчых галінах вобласьць займае другое месца сярод рэгіёнаў Сыбіры й трынаццатае месца сярод суб’ектаў Расеі[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Омская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў