Ордэн Айчыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ордэн Айчыны (Беларусь)»)
Ордэн Айчыны
I ступені
II ступені
III ступені
Арыгінальная назва па-беларуску: Ордэн Айчыны
Краіна Беларусь
Тып Ордэн
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 13 красавіка 1995
Першае ўзнагароджаньне 22 кастрычніка 1996
Колькасьць 191 (1 студзеня 2011)
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Герой Беларусі
Малодшая ўзнагарода Ордэн Воінскай Славы

Ордэн Айчыны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, вышэйшы ордэн Рэспублікі Беларусь. Ордэн Айчыны заснаваны пастановай Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь N 3726-XII ад 13.04.1995 г.

Статут ордэна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэн Айчыны мае тры ступені:

  • Ордэн Айчыны I ступені;
  • Ордэн Айчыны II ступені;
  • Ордэн Айчыны III ступені.

Вышэйшай ступеньню ордэна Айчыны зьяўляецца I ступень.

Узнагароджаньне ажыцьцяўляецца пасьлядоўна ордэнам Айчыны III, II і I ступені:

  • за выдатныя дасягненьні ў вытворчай, навукова-дасьледніцкай, сацыяльна-культурнай, грамадзкай, дабрачыннай і іншых сфэрах дзейнасьці, накіраванай на падвышэньне дабрабыту людзей і ўмацаваньне магутнасьці краіны;
  • за мужнасьць і адвагу, праяўленыя пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, забесьпячэньні законнасьці і правапарадку;
  • за вялікія заслугі ў разьвіцьці эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі краінамі.

Ордэн Айчыны носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасьці іншых ордэнаў (акрамя ордэна Маці) разьмяшчаецца перад імі ў парадку старшынства ступеняў.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэн Айчыны ўяўляе сабой знак, выкананы ў форме двух чатырохкутнікаў, якія накладаюцца адзін на аднаго і ўтвараюць васьміканцовую зорку дыямэтрам 44 мм.

У цэнтры зоркі знаходзіцца круг дыямэтрам 24 мм, у якім разьмешчана выява Дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь, які абрамлены вянком з дубовага і лаўравага лісьця. У верхняй частцы круга на чырвоным эмалевым фоне зьмешчаны надпіс «Айчына», у ніжняй частцы абазначаныя ступені ордэну: I, II, III. Адваротны бок ордэну мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэну.

Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да пяцікутнай калодкі, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай пасярэдзіне для ордэна I ступені, дзьвюма зялёнымі падоўжнымі палоскамі па краёх для ордэна II ступені, дзьвюма зялёнымі падоўжнымі палоскамі па краёх і адной зялёнай падоўжнай палоскай пасярэдзіне для ордэна III ступені.

Ордэн Айчыны I ступені вырабляецца з срэбра з пазалотай, II ступені — з срэбра з частковай пазалотай, III ступені — з срэбра.

Поўныя кавалеры ордэна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларусь будзе моцнай апорай для Кітая ў Эўропе. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (7 жніўня 2008). Праверана 24 лістапада 2011 г.
  2. ^ Прэзыдэнт Беларусі адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі работнікаў краіны. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (24 траўня 2011). Праверана 24 лістапада 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]