Ордэн Усьмешкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ордэн Усьмешкі
Выява ордэнскай плянкі
Арыгінальная назва па-польску: Order Uśmiechu
Краіна
Тып ордэн і грамадзкая ўзнагарода[d]
Дата заснаваньня 1968

О́рдэн Усьме́шкі — спачатку польская, а затым міжнародная ўзнагарода, якой узнагароджваюць вядомых людзей, якія прыносяць дзецям радасьць. Гэта ўрачы, пісьменьнікі, пэдагогі, музыкі, вядомыя палітыкі й рэлігіёзныя дзеячы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1968 годзе польскі часопіс «Kurier Polski» заснаваў гэты ордэн, якім узнагароджвалі людзей, якія прыносяць дзецям радасьць. Асаблівасьць ордэна ў тым, што кавалераў ордэна абіраюць самі дзеці. У 1979 годзе, калі праводзіўся год дзіцёнка, Генэральны сакратар ААН Курт Вальжхайм прыдаў ордэну статус міжнароднага. З моманту заснаваньня ордэна яго кавалерамі сталі 903 чалавекі з 45 краінаў. У 1996 годзе ў горадзе Рабка-Здруй быў заснаваны музэй, прысьвечаны гісторыі ордэна Ўсьмешкі.[Крыніца?]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]