Ордэн за вайсковыя заслугі (Канада)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
За вайсковыя заслугі
Выява ордэнскай плянкі
Арыгінальная назва Order of Military Merit
Дэвіз OFFICIUM ANTE COMMODUM
Краіна Канада
Тып Ордэн
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 1 лiпеня 1972
Першае ўзнагароджаньне 1 лiпеня 1972
Колькасьць 3639

Ордэн «За вайсковыя заслугі» — канадзкая ўзнагарода, заснаваная ў 1972 годзе. Гэтая ўзнагарода ўручаецца вайскоўцам Канадскіх узброеных сілаў, якія праявілі больш адданасьці і стараннасьці, чым іх у гэтым абавязваў абавязак. У 2008 годзе да гэтага ордэна былі прадстаўленыя 106 вайскоўцаў Канадзкіх узброеных сілаў.

Ордэн «За вайсковыя заслугі» мае тры клясы: Камандор, Афіцэр, Сябра. Колькасьць штогод прадстаўляюцца да ордэна не павінна перавышаць 0,1% колькасьці ўсіх вайскоўцаў Канадзкіх узброеных сілаў за папярэдні год. Знакі ордэна ўручае генэрал-губэрнатар на цырымоніі ў Рыда-холе.