Ордэн мечаносцаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пячатка Ордэна

Ордэн мечаносцаў, Ордэн братоў мяча (па-нямецку: Schwertbrueder) — рыцарскі ордэн, створаны на землях сучасных Латвіі і Эстоніі рыскім біскупам Альберт фон Буксгёўдэнам у 1202 годзе і зацьверджаны папам рымскім у 1205 годзе. Ордэн ажыцьцяўляў ваенна-рэлігійную экспансію, падпарадкоўваючы аўтахтоннае насельніцтва. На ўсходнім кірунку ўступіў у ваеннае супрацьстаяньне з Полацкім княствам, забраў яго прыгарады Кукенойс і Герцыке.

Пасьля буйнога паражэньня ад літвінаў пад Шаўлямі ў 1236 годзе Ордэн згодна з булай папы рымскага Рыгора IX 12 траўня 1237 году аб’яднаўся з Тэўтонскім і стаў яго паўночным аддзелам[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Барацьба Вялікага княства Літоўскага і Рускага (беларуска-літоўскай дзяржавы) з Тэўтонскім ордэнам у канцы XIV — першай палове XV ст. // Адраджэнне: Гіст. альманах. Вып. 1 / Склад. і навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 259 с.: іл. ISBN 985-09-0088-1. — С. 36—61.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ордэн мечаносцаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў