Оскар дос Сантас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Оскар
Оскар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 верасьня 1991 (22 гады)
Амэрыкана, Бразылія
Рост 179 см
Вага 66 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Чэлсі
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2010
2010—2012
2012—
Сан-Паўлу
Інтэрнасьёнал
Чэлсі
11 (0)
36 (11)
33 (4)
Нацыянальная зборная
2011— Бразылія 15 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
8 траўня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
25 сакавіка 2013.

Оскар дос Сантас Эмбааба Жуніёр (па-партугальску: Oscar dos Santos Emboaba Júnior; 9 верасьня 1991, Амэрыкана, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, атакавалы паўабаронца ангельскага клюбу «Чэлсі» й нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Оскар пачаў сваю кар’еру ў моладзевым складзе клюбу «Уніан Барбарэнсэ». Затым у 2004 годзе перайшоў у «Сан-Паўлу». З 2008 году паўабаронца стаў выступаць за асноўны склад каманды й у тым жа годзе выйграў з клюбам чэмпіянат краіны.

17 чэрвеня 2010 году Оскар перайшоў у клюб «Інтэрнасьёнал». З 2011 году Оскар стаў гульцом стартавага складу клюбу, склаўшы дуэт у цэнтры поля з Андрэсам Д’Алесандра. Разам яны дапамаглі сваёй камандзе атрымаць перамогу ў чэмпіянаце штата Рыў-Грандзі-ду-Сул.

25 ліпеня 2012 году Оскар падпісаў пяцігадовы кантракт з «Чэлсі»[1]. Сума трансфэру склала 25 млн фунтаў[2].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 верасьня 2011 году Оскар дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразыліі ў першай гульні за Супэрклясыка Амэрыкі 2011 году супраць зборнай Аргентыны. Матч скончыўся зь лікам 0:0, а Оскар выйшаў на замену Рэната Абрэў на 63 хвіліне матча.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сан-Паўлу»:

«Інтэрнасьёнал»:

«Чэлсі»:

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Бразылія»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Оскар дос Сантассховішча мультымэдыйных матэрыялаў