Оскар I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Оскар I
Кароль Швэцыі, Кароль Нарвэгіі
OscarISweden.jpg
Партрэт Оскара I работы Аўгусты Акэрлёф, 1855 год
Flag of Sweden.svg Кароль Швэцыі
Каранацыя 28 верасьня 1844
Папярэднік Карл XIV Юган
Наступнік Карл XV
Flag of Norway.svg Кароль Нарвэгіі
Каранацыя 28 верасьня 1844
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Жазэф Франсуа Аскар Бэрнадот
Нарадзіўся 4 ліпеня 1799, Парыж, Францыя
Памёр 8 ліпеня 1859, Стакгольмскі каралеўскі палац, Стакгольм, Швэцыя
Нашчадкі Сын прынц Карл (пазьней Карл XV), сын прынц Густаў, сын прынц Оскар (пазьней Оскар II), дачка прынцэса Яўгенія, сын прынц Аўгуст.
Каралеўскі дэвіз Права і праўда (па-швэдзку: Rätt och sanning)
Жонка Жазэфіна Лёйхтэнбэрская
Бацька Карл XIV Юган
Маці Дэзыдэрыя

О́скар I (па-швэдзку: Oscar I, пры нараджэньні Жазэф-Франсуа-Аска́р Бэрнадот, па-француску: Joseph François Oscar Bernadotte, 1799—1859) — другі з дому Бэрнадотаў кароль Швэцыі і Нарвэгіі1844).

Кароль Оскар I у бытнасьць кронпрынцам

Сын генэрала Жана–Батыста Бэрнадота (пазьней — напалеонаўскага маршала, а затым — караля Швэцыі Карла XIV Югана) і яго жонкі Дэзыдэрыі (імя пры нараджэньні — Дэзірэ Кляра), былой нявесты Напалеона Банапарта. Атрымаў незвычайнае для Францыі імя Аскар на хвалі сэнтымэнталісцкай моды на скандынаўскія імёны (у францускай мове націск заўсёды прыпадае на апошні склад, у незалежнасьці ад паходжаньня імя); пра тое, што бацьку Аскара, а значыць, і яму самому, наканавана заняць трон двух скандынаўскіх каралеўстваў, Бэрнадоты не падазравалі.

У 1811 пасьля абраньня бацькі спадчыньнікам швэдзкага стальцу, 12-гадовы Аскар прыбыў у Швэцыю і, у адрозьненьне ад бацькоў, добра авалодаў швэдзкай мовай. Яшчэ пры жыцьці бацькі граў прыкметную палітычную ролю (з-за хваробаў караля і моўнага бар'еру паміж ім і міністрамі); быў віцэ-каралём Нарвэгіі. Да моманту ўзыходжаньня на сталец (1844) быў вельмі папулярны. Імкнуўся падкрэсьліваць раўнапраўе швэдзкага і нарвэскага каралеўстваў. У 1844 быў уведзены сумесны швэдзка-нарвэскі сьцяг (гэтак званая «селядцовая салата»), а ў 1847 быў зацьверджаны нарвэскі Ордэн Сьвятога Оляфа.

Сям'я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Меў ад шлюбу з Жазэфінай Лёйхтэнбэрскай, дачкі Яўгена Багарнэ і ўнучкі імпэратрыцы Жазэфіны дзяцей:

  • Карл XV (1826—1872) — кароль Швэцыі і Нарвэгіі
  • Прынц Густаў (1827—1852) — герцаг Упляндзкі
  • Оскар II (1829—1907) — кароль Швэцыі і Нарвэгіі
  • Яўгенія (1830—1889)
  • Аўгуст (1831—1873) — герцаг Далярнскі,

а таксама меў трох пазашлюбных дзяцей, якія іранічна зваліся «прынцамі Ляпляндыі»:

  • ад сувязі з акторкай Эміліяй Гёгквіст:
    • Ельмар Гёгквіст, (18.06.1839, Гамбург — 1874, Лёндан)
    • Макс Гёгквіст, (12.08.1840, Стакгольм — 1872, Кітай)
  • ад сувязі з Жакет Лёвэн’ельм:
    • Аскарыя (1819)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Оскар Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў