Остэапароз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Остэапароз (па-старажытнагрэцку: ὀστέον + πόροςкосьць + кіпра) — разрэджаньне касьцявой тканкі шкілета праз страту вапня з утварэньнем у ёй пустотаў. Ускладненьне хваробы вядзе да пералому(en) шыйкi сьцягна(en) і хрыбетніка, што ўяўляе сьмяротную пагрозу.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадухіленьню немачы спрыяе багатая на вапень ежа: малочныя вырабы (ёгурт(en), кефір, сыр і тварог)[1], зялёная гародніна (аліўкі(be), брокалі(en), кроп(be), ліставая салата(be), пятрушка(be), сельдэрэй(be) і цыбуля), арэхі (мігдалы), бабовыя (соя і фасоля(be)), грэчка, інжыр(en), капуста, марэлі, морква, рыба (гарбуша(en), лешч і судак), семкі(en) кунжута(be) і сланечніка, цытрусавыя(en), шпінат(en) і халва(en)[2]. Для засвойваньня вапня варта 20 хвілінаў штодня знаходзіцца на сонцы і ўжываць багатую на вітамін D(en) ежу (рыбін тлушч і марская рыба, сьметанковае масла(en) і яечны жаўток(be)). Дзеля захаваньня вапня ў касьцях варта ўнікаць ужываньня жывёльнага тлушчу, кавы і солi. Косьцеўтварэньню спрыяюць аэробіка(en), бег, плаваньне, расьцяжка, танцы[3], тэніс і хуткая хада(en). Шчыльнасьці косьці спрыяюць 50 скокаў на месцы штодня.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да ўзьнікненьня хваробы вядзе маларухомы лад жыцьця(en), нізкая вага, паленьне(en), піцьцё кавы, газаваных і сьпіртовых напояў[4], працяглы прыём лекаў (стэроідныя(be) гармоны і тэтрацыкліны(en)). Ускладненьні наступных хваробаў таксама спрыяюць разьвіцьцю немачы: рэўматычныя(en) (рэўматоідны артрыт(en), сыстэмная чырвоная ваўчанка(en), анкілазавальны спандыліт(en)) і эндакрынныя(be) хваробы (сындром Iцэнкі — Кушынга(en), гiпэрпаратырэоз(en), гiпэртырэоз(en)), захворваньні страўнікава-кішачнага тракта з парушэньнем усмоктваньня, хваробы нырак (хранiчная ныркавая недастатковасьць(en)) і імпатэнцыя[5].

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба выяўляецца праз боль у паясьнічнай вобласьці, крыжы(en) і тазасьцегнавых суставах(en), адчуваньне цяжару мiж лапатак(en), цяглічную млявасьць i парушэньне хады, боль і дэфармацыю галёнкаступнёвых суставаў, прыпухласьць і боль у ступнях[6]. Таксама адзначаецца зьмяншэньне росту, скрыўленьне хрыбетніка, сутаргі ў нагах, ломкасьць i слаеньне пазногцяў[7], пасівеньне валасоў і выпадзеньне зубоў[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тацяна Палубятка. Піце, дарослыя, малако – будзеце здаровыя // Шчучынская газэта «Дзянніца», 15 чэрвеня 2011 г. Праверана 24 красавіка 2013 г.
  2. ^ Вольга Цыбульская. Нас ня зломіш // Краіна здароўя. — 1 кастрычніка 2009. — № 39 (151). — С. 5.
  3. ^ Вольга Цыбульская. Пры астэапарозе чалавек можа «стаптацца» аж на 10—15 см // Краіна здароўя. — 12 жніўня 2010. — № 39 (208). — С. 5.
  4. ^ Тацяна Дарашчонак. Пачаў работу сайт Беларускага грамадзкага аб'яднаньня «Пераможам астэапароз разам» // БелаПАН, 17 сакавіка 2008 г. Праверана 24 красавіка 2013 г.
  5. ^ Сьвятлана Барысенка. Затрымайся, кальц // Зьвязда : газэта. — 28 лютага 2013. — № 39 (27404). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  6. ^ Увага – астэапароз // Зьвязда : газэта. — 29 кастрычніка 2005. — № 212 (25544). — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Вольга Цыбульская. Астэапароз // Зьвязда : Газэта. — 9 чэрвеня 2007. — № 106 (25971). — ISSN 1990-763x.
  8. ^ Сьвятлана Хорсун. Асьцярожна: астэапароз, або Чаму трухлявеюць косьці // Мінская праўда : Газэта. — 19 лютага 2011. — № 32-33. — С. 9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Остэапарозсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Сьвятлана Барысенка, Вольга Шаўко. Абаронца касьцей — кальцый-Д3 (часткі: 1, 2, 3, 4, 5, 6) // Зьвязда : газэта. — 16-19, 23-24 красавіка 2008. — ISSN 1990-763x.
  • Сьвятлана Барысенка, Вольга Шаўко. Зьнізіўся рост? Падобна на остэапароз (часткі: 1, 2, 3) // Зьвязда : газэта. — 13, 16, 18 лістапада 2010. — ISSN 1990-763x.