Осьцікавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Осьцікавічы
Герб «Трубы»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Осьцікавічы, Осьцікішляхецкі род гербу «Трубы» ў Вялікім Княстве Літоўскм. У XV—XVI стагодзьдзях прадстаўнікі роду займалі высокія дзяржаўныя пасады. Заснавальнікам роду зьяўляецца літоўскі баярын Осьцік, яго старэйшы сын Радзівіл стаў заснавальнікам роду Радзівілаў — найбольш уплывовага сямейства ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага[1].

Прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Юры Осьцікавіч (памёр 1456 або 1447) — сын Рыгора. Дзяржаўца анікштынскі, дорсунскі. Маршалак гаспадарскі у 1546 годзе[1].
  • Юры Осьцікавіч (памёр 1579) — сын Юрыя. Староста браслаўскі з 1558 году, дзяржаўца упіцкі ў першай палове 1560-х гадоў, ваявода амсьціслаўскі ў 1566—1578 гадах, ваявода смаленскі з 1578 году. Кальвініст, удзельнік Лівонскай вайны. Пасьля сьмерці Жыгімонта Аўгуста выступаў за абраньне на яго месца царэвіча Фёдара Іванавіча. Падпісаў элекцыю Генрыха Валуа, пасьля ўцёкаў якога ў Францыю выступаў супраць абраньня каралём і вялікім князем цара Іван IV Жахлівага[1].
  • Рыгор Осьцікавіч (памёр 18 чэрвеня 1580) — сын Юрыя. Каралеўскі дваранін з 1569 году. Кальвініст. У 1572 годзе выступаў за абраньне каралём і вялікім князем царэвіча Фёдара Іванавіча, у 1575 годзе выступіў прыхільнікам абраньня цара Івана IV, якому прапаноўваў падтрымку за гарады Ковель і Бельск, а таксама пасаду «гетмана дворнага». У 1580 годзе абвінавачаны ва ўдзеле ў змове супраць караля і вялікага князя Стафана Баторыя, пакарны сьмерцю[1].
  • Ян Осьцікавіч — сын Рыгора. Судзьдзя земскі віленскі ў 1600—1609 гадах. Пасьля яго смерці род Осьцікавічаў спыніўся[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж з Пазднякоў В. Осцікі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 422.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Boniecki A., Poczet rodów w Wielkiém Księstwie Litewskiém w XV i XVI wieku, Warszawa 1887, s. 223—228 (e-biblioteka Uniwersytetu Warszawskiego.
  • Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. — T. 5. — Rok 1920. — Kraków, 1921. — S. 39-41.