Ота Вайнінгер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ота Вайнінгер

Ота Вайнінгер (па-нямецку: Otto Weininger; 3 красавіка 1880, Вена — 4 кастрычніка 1903, Вена) — аўстрыйскі філёзаф.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў багатай габрэйскай сям’і. У 1898 годзе паступіў на філязофскі факультэт Венскага ўнівэрсытэту, які з адзнакай скончыў, абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму бісэксуальнасьць. Пасьля абароны дысэртацыі прыняў хрысьціянства.

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ота Вайнінгер зьдзейсьніў дэманстратыўнае самагубства ў нумары гатэлю, у якім памёр Бэтговэн. Магчымымі прычынамі самагубства сучасьнікі называлі «канфлікт паміж аскетызмам, які прапаведваў Вайнігер, і ўласнай пачуцьцёвасьцю». Зь іншага боку, самагубства Вайнінгера нярэдка адносяць да так званых выпадкаў суіцыду з-за комплексу культурнай непаўнавартаснасьці.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнай працай Вайнінгера была кніга «Пол і характар. Прынцыповае дасьледаваньне» (1902), хоць былі і іншыя, апублікаваныя ўжо пасьля яго сьмерці — «Аб апошніх рэчах» (1904, апублікаваў яго сябар Морыц Рапапорт), «Каханьне і жанчына» (1917). Пасьля першай сусьветнай вайны Артурам Герберам былі таксама апублікаваныя нататкі і лісты Вайнінгера.


Commons-logo.svg  Ота Вайнінгерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў