Ота Дзікс
Вільгельм Генрых Ота Дзікс (ням. Wilhelm Heinrich Otto Dix, 2 сьнежня 1891, Гера, Цюрынгія — 25 ліпеня 1969, Зінген, Бадэн) — нямецкі мастак і графік.
Ярка акрэсьлены авангардыст, у 1920-я гады быў зьвязаны з дадаізмам і экспрэсіянізмам. Нараўне з Жоржам Гросам прадстаўнік так званай «новай рэчыўнасьці».
Палотны Дзікса адрозьніваюць сацыяльныя і пацыфісткай матывы, асэнсаванне агульначалавечых каштоўнасьцяў.
Ота Дзікс зьяўляецца адным з заснавальнікаў аб’яднаньня мастакоў пад назвай Дрэздэнскі сэцэсіён, якое зьявілася ў Дрэздэне ў 1919 годзе.
У апошнія месяцы Другой сусьветнай вайны Ота Дзікс быў прызваны на ваенную службу ў шэрагі фольксштурма. У канцы вайны Дзікс быў узяты ў палон францускімі войскамі і ў лютым 1946 году адпушчаны на свабоду.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
- Otto Dix — расейскі дарк-вэйв гурт, названы ў гонар мастака
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ота Дзікс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў