Ота Еспэрсэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Енс Ота Гары Еспэрсэн (па-дацку: Jens Otto Harry Jespersen; 16 ліпеня 1860, Ранэрс — 30 красавіка 1943, Капэнгаген) — дацкі мовазнавец.

Скончыў Капэнгагенскі ўнівэрсытэт, затым працягваў адукацыю ў Оксфардзкім унівэрсытэце. У 1893—1925 гг. прафэсар ангельскай мовы ў Капэнгагенскім унівэрсытэце.

Аўтар падручніка ангельскай мовы (1895, вытрымаў 19 выданьняў), у аснову якога пакладзена жывая гутарковая мова. Сваё разуменьне граматыкі як жывога і разьвіваецца цэлага ён адбіў у «Філязофіі граматыкі» (1924). Еспэрсэн — аўтар «тэорыі прагрэсу» ў мове, згодна зь якой усе моўныя зьмены накіраваны на палягчэньване ўмоў камунікацыі і таму прагрэсіўныя. Стварыў праект міжнароднай штучнай мовы «навіяль», раней удзельнічаў у распрацоўцы Іда.

Працы Еспэрсэна аказалі значны ўплыў на разьвіцьцё лінгвістыкі XX стагодзьдзя.

Навуковыя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Lehrbuch der Phonetik. — Lpz.-В., 1904.
  • Modern English grammar. — Vol. 1—7. — L., 1909-49.
  • Language, its nature, development and origin. — L., 1922.
  • An international language. — L., 1928.
  • Essentials of English Grammar. — [place unknown]., 1933.