Ота Скарцэні
| Ота Скарцэні | |
|---|---|
| па-нямецку: Otto Skorzeny | |
| 12 чэрвеня 1908 — 06 ліпеня 1975 | |
![]() |
|
| Месца нараджэньня | Вена, Аўстра-Вугоршчына |
| Месца сьмерці | Мадрыд, Гішпанія |
| Прыналежнасьць | |
| Гады службы | 1939—1945 |
| Званьне | Обэрштурмбарнфюрэр СС |
О́та Скарцэ́ні (па-нямецку: Otto Skorzeny, 12 чэрвеня 1908, Вена, Аўстра-Вугоршчына — 6 ліпеня 1975, Мадрыд, Гішпанія) — найвядомейшы нямецкі дывэрсант; обэрштурмбанфюрэр СС, які праславіўся ў гады Другое сусьветнае вайны сваімі пасьпяховымі спэцапэрацыямі. Самая вядомая апэрацыя Скарцэні — вызваленьне са зьняволеньня зрынутага Бэніта Мусаліні.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Ота Скарцэні нарадзіўся 12 чэрвеня 1908 году ў Вене у сям'і нашчадкавых вайскоўцаў. Быў студэнтам у 1920-я гады. На яго рахунку 15 студэнцкіх двубояў на шпагах. Шнар на яго левай шчацэ — вынік раненьня, атрыманага падчас аднаго з такіх паядынкаў. Сябра «Акадэмічнага легіёну».
Блізка пазнаёміўся з Кальтэнбрунэрам, які рэкамэндаваў яго ў НСДАП у 1931 годзе і неўзабаве пасьля гэтага ўступіў у СА. У 1934 годзе ўступіў у 89-ы штандар СС, які пачаткаў нацыскі путч у Вене. У гэтых арґанізацыях ён з самага пачатку выявіў свае лідарскія якасьці.
У 1938 годзе падчас аншлюсу Аўстрыі нацыскаю Нямеччынаю арыштаваў прэзыдэнта Аўстрыі Вільгельма Мікляса і канцлера Шушніга.
10 лістапада 1938 году Скарцэні удзельнічаў у «Крыштальнай ночы», пасьля якой стаў уладальнікам[1] раскошнай вілы, гаспадар якой, габрэй, бясьсьледна зьнік, а шэраг прадпрыемстваў, якія належаць габрэям, пасьля арыізацыі далучыў да фірмы свайго цесьця.
Кінаўвасабленьні [рэдагаваць]
- 1972 — Вызваленьне — Флярын Пьерсык
- 1977 — Салдаты волі — Бруна Ая
- 1985 — Бітва за Маскву
- 1985 — Mussolini: The Untold Story (тэлесэрыял) ЗША — Вольф Кахлер
- 1985 — Mussolini and I (фільм) Францыя-Італія-Нямеччына — Харальд Дытл
- 2007 — Галоўны калібар — Улад Дэмін
- 2010 — Замах — Анатоль Каценьяў
Крыніцы [рэдагаваць]
Літаратура [рэдагаваць]
- Отто Скорцени. «Секретные задания РСХА». АСТ, 1999 (ISBN 5-222-00785-5) — Книга доступна к прочтению на интернет-сайте FictionBook.ru
- «Отто Скорцени и секретные операции Абвера». Антология. Вече, 2000 (ISBN 5-7838-0582-3)
- Отто Скорцени. «Диверсия — моё ремесло». Русич, 2001 (ISBN 5-8138-0346-7)
- Отто Скорцени. «Неизвестная война». Попурри, 2003 (ISBN 985-438-736-4)
- Deutsche Biographische Enzyklopädie, том 9 Schmidt — Theyer, издательство K.G. Sauer, Мюнхен 1998, (ISBN 3-598-23169-5)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Артыкул Старасьціна «„Супэрдывэрсант“ Ота Скарцэні»
- http://www.vokrugsveta.ru/vs/article/1010/ Артыкул часопіса «Вакол Сьвету» «Апэрацыя дучэ»
- http://www.vokrugsveta.ru/vs/article/1087/ 2я частка «Апэрацыі дучэ»
| Гэта — накід артыкула пра вайсковага дзеяча. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Ота Скарцэні — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Памерлі 6 ліпеня
- Памерлі ў 1975 годзе
- Вікіпэдыя:Накіды:Вайскоўцы
- Нарадзіліся ў Вене
- Афіцэры СС
- Удзельнікі Другой сусьветнай вайны
- Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісьцем
- Дуэлянты
- Мэмуарысты Нямеччыны
- Дывэрсанты
- Падпалкоўнікі Нямеччыны
- Памерлі ў Мадрыдзе
