Ота Шміт
О́та Ю́льевіч Шміт (18 (30) верасьня 1891, Магілёў — 7 верасьня 1956) — савецкі матэматык, астраном, дасьледчык Поўначы, акадэмік Акадэміі навук СССР, з 1935 году (чалец Украінскай Акадэміі навук з 1934, чалец-карэспандэнт АН СССР з 1933), Герой Савецкага Саюза (1937). Заснавальнік і загадчык катэдрай вышэйшай алгебры (1929—1949) фізыка-матэматычнага факультэту / мэханіка-матэматычнага факультэту МДУ. У 1930-34 гадах кіраваў знакамітымі арктычнымі экспэдыцыямі на ледакольных параходах «Георгий Седов», «Александр Сибиряков» і «Челюскин». Распрацоўваў касмаганічную гіпотэзу ўтварэньня целаў Сонечнай сыстэмы ў выніку кандэнсацыі калясонечнага газава-пылавага воблаку.
Аўтар працаў па вышэйшай альгебры (тэорыі групаў). Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар «Большой Советской Энциклопедии» (1924-1942).
З 28 лютага 1939 году па 24 сакавіка 1942 году быў віцэ-прэзыдэнтам АН СССР.
Продкі Ота Шміта па бацькаўскай лініі паходзяць зь немцаў-каляністаў, якія перабраліся ў Латвію у ІІ пал. 18 стагодзьдзя, а па матчынай — латышы з суседняга хутара.
Ота Шміт зьяўляецца бацькам Сігурда Отавіча Шміта (нар. у 1922), савецкага і расейскага гісторыка.
Ушанаваньне імя [рэдагаваць]
- Першы савецкі навуковы ледакол, спушчаны на ваду ў 1979 годзе, меў назву «Ота Шміт»
- У Ліпецку, Адэсе, Казані, Гелянджыку, Днепрапятроўску, Ніжнім Ноўгарадзе, Віньніцы, Мурманску ёсьць вуліцы названыя ў гонар вучонага, у родным горадзе Шміта — Магілёве — праспэкт.
- У 1995 годзе Расейскай акадэміяй навук зацьверджаная прэмія О. Ю. Шміта за выбітныя працы ў галіне дасьледаваньня і засваеньня Арктыкі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 30 верасьня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Дасьледнікі Арктыкі
- Беларускія географы
- Савецкія матэматыкі
- Матэматыкі 20 стагодзьдзя
- Героі Савецкага Саюзу
- Акадэмікі АН СССР
- Памерлі 7 верасьня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Асобы на марках
- Асобы, у гонар якіх названы кратэр на Месяцы
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы