Охцінская араганітавая пячора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Охцінская араганітавая пячора
Caves of Aggtelek Karst and Slovak Karst**
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Рэдкія белыя араганітавыя формы ў Охцінскай пячоры
Краіна Славаччына
Тып прыродны
Крытэры viii
Спасылка 725-858
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1995  (19 сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Охцінская араганітавая пячора (па-славацку: Ochtinská aragonitová jaskyňa) — унікальная араганітная пячора ў паўднёвай Славаччыне каля гораду Рожнава. Агульная даўжыня пячоры складае 300 м, тэмпэратура паветра вагаецца ад +7,2° да +7,8 °C. Пакуль па ўсім сьвеце былі выяўленыя толькі тры такія араганітныя пячоры.

Охцінская араганітавая пячора была выпадкова выяўленая Янам Быстрыцкім у 1954 годзе і адкрытая для публічных наведваньняў у 1972. У шэрагу зь іншымі пячорамі Славацкага Карста была ўключана ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО у якасьці часткі пячораў Агцелецкага і Славацкага карстаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Охцінская араганітавая пячорасховішча мультымэдыйных матэрыялаў