О’Браен (1984)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
О’Браен
O'Brien
Стваральнік: Джордж Орўэл
Творы: 1984
Пол: мужчынскі
Нацыянальнасьць: Акіянія
Ролю выконвае: Лярнэ Грын (1953)
Андрэ Марэл (1954)
Майкл Рэдгрэйв (О’Конар1956)
Рычард Бэртан (1984)

О’Бра́ен (па-ангельску: O'Brien) — пэрсанаж раману Джорджа Орўэла «1984», высокапастаўлены чалец унутранае партыі. Характар часткова заснаваны на Глеткіне зь «Сьляпучае цемры» Артура Кэстлера[1].

Зьнешнасьць і сацыяльнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апісваецца як «высокі шчыльны мужчына з тоўстаю шыяю і грубіянскім кплівым тварам». Аднак пры гэтым О’Браен не пазбаўлены абаяньня, разумны, а зьнешнасць баксёра-цяжкавагавіка ў спалучэньні з выхаванасьцю дае дзіўны кантраст. Апрануты ў чорны камбінэзон чальца ўнутранае партыі. Ўінстан лічыць, што О’Браен зьяўляецца чальцом падпольнага Братэрства. На самой жа справе О’Браен зьяўляецца супрацоўнікам паліцыі думкаў і займаецца назіраньнем і перавыхаваньнем.

Адносіны з Ўінстанам Сьмітам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Ўінстан Сьміт

О’Браен выклікае сымпатыю ва Ўінстана, ён вырашае, што яму можна давяраць. У сваім дзёньніку ён піша, што гэты дзёньнік вядзецца для О’Браена і толькі ён зможа дапамагчы яму ў барацьбе з дыктатураю ангсоца. О’Браен спачатку ўяўляецца Ўінстану і Джуліі як прадстаўнік таемнае арганізацыі, супрацьстаялае ангсоцу і ўзначаленае Эмануэлем Гольдштэйнам. Але неўзабаве высьвятляецца, што ён — аґент паліцыі думак. Аднак, нават пасьля свайго арышту Ўінстан захоўвае некаторую частку сваёй павагі да О’Браена.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Arthur Mizener, «Truth Maybe, Not Fiction» у The Kenyon Review, Vol. 1, No. 4 (Autumn, 1949): 685.