Паблё Казальс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паблё Казальс
Pau Casals i Defilló
Pablocasals.jpg
Імя пры нараджэньні: Паў Казальз і Дэфільё
Нарадзіўся: 29 сьнежня 1876
Памёр: 22 кастрычніка 1973

Паў Казальз і Дэфільё (па-каталянску: Pau Casals i Defilló, [ˈpaw kəˈzaɫz i dəfiˈʎo]; 29 сьнежня 1876, Вэндрэль, Гішпанія — 22 кастрычніка 1973, Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка), больш вядомы як Паблё Касальс[1][2][3] (кат. Pablo Casals) — каталёнскі віялянчэліст і дырыгент, адзін з найвыбітнейшых віялянчэлістаў першай паловы XX стагодзьдзя.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся музыцы зь дзяцінства, пасьля займаўся ў музычнай школе ў Барсэлёне. У 13-гадовым узросьце ў букіністычнай краме знайшоў ноты шасьці сюітаў Баха для віялянчэлі і вучыўся іграць іх цягам 13 гадоў[4]. У 14-гадовым узросьце даў сольны канцэрт у Барсэлёне. Атрымаўшы каралеўскую стыпэндыю, працягнуў навучаньне ў мадрыдзкай кансэрваторыі (1893).

У 1895 зьехаў у Парыж, дзе ў адсутнасьць стыпэндыі зарабляў ігрой у тэатральным аркестры. У наступным року вярнуўся ў Каталёнію, выкладаў у музычнай школе ў Барсэлёне. У 1897 выступаў салістам у складзе Мадрыдзкага сымфанічнага аркестру.

З 1899 выступаў за мяжой — у Вялікабрытаніі, Францыі, Нідэрляндах, ЗША, Паўднёвай Амэрыцы.

У 1914 Казальс ажаніўся з амэрыканскай сьпявачкай С’юзэн Мэткальф.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ EMI official web site
  2. ^ Honors To Be Conferred On English Composers: Series of Concerts Devoted to modern Englishmen to be Given in London, New York Times, 1911-04-09, 2009-08-01
  3. ^ «Pablo Casals — the Musician and the Man»
  4. ^ Eric Siblin,The Cello Suites: J.S. Bach, Pablo Casals, and the Search for a Baroque Masterpiece. Atlantic; 336 pages, 2010

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Паблё Казальссховішча мультымэдыйных матэрыялаў