Павал Гальшанскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Гальшанскі
Павал Гальшанскі. Мастак Джавані даль Монтэ, сяр. XVI ст.[1]
Павал Гальшанскі. Мастак Джавані даль Монтэ, сяр. XVI ст.[1]

Герб «Гіпацэнтаўр»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 4 верасьня 1555
Вільня
Пахаваны
Род Гальшанскія
Бацькі Аляксандар Гальшанскі
Соф’я з Судзімонтаў
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Па́вал Алякса́ндравіч Гальша́нскі (? — 4 верасьня 1555, Вільня) — рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп луцкі (1507[2]—1536) і віленскі (з 1536)[1].

Адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў княскага роду Гальшанскіх[1]. Ад бацькоў атрымаў вялікую частку родавых вотчын і спадчыны Алехны Судзімонтавіча (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькаў, Жыцін), якія ён разам зь іншымі маёнткамі пакінуў вялікаму князю[3].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб П. Гальшанскага
Біскуп Павал Гальшанскі забараняе вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту зайсьці ў кальвінскі збор у Вільні. Януар Сухадольскі, 1848

Прадстаўнік княскага роду Гальшанскіх гербу «Гіпацэнтаўр», сын Аляксандра, кашталяна віленскага, і Соф’і з Судзімонтаў.

У 1504 годзе навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце, дзе выявіў вялікія здольнасьці да філязофіі. 10 верасьня 1507 году атрымаў пасьвячэньне на біскупа луцкага. У 1512 годзе прысутнічаў на Пятым Лятэранскім саборы[2].

Па вяртаньні на радзіму ў 1515 годзе стаў прэлятам-архідыяканам касьцёла сьвятога Станіслава ў Вільні. Выхавальнік будучага князя Жыгімонта Аўгуста. 15 сакавіка 1536 годзе атрымаў пасьвячэньне на біскупа віленскага.

Адыгрываў значную ролю ў дзяржаўным і грамадзкім жыцьці Вялікага Княства Літоўскага, актыўна супрацьдзейнічаў Рэфармацыі. Прычыніўся да выгнаньня за межы дзяржавы адных зь першых прапаведнікаў лютаранства Абрагама Кульвеца і Станіслава Рапалёніса.

У Летувіскім мастацкім музэі захоўваецца партрэт, які традыцыйна лічыцца прыжыцьцёвай выявай Паўла Гальшанскага. У 2001 годзе выказвалася абгрунтаваная думка[4], што партрэт мае пазьнейшае паходжаньне і адлюстровае біскупа жамойцкага XVII ст. Казімера Паца.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Насевіч В. Гальшанскі // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 462.
  2. ^ а б Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 103.
  3. ^ Насевіч В. Гальшанскі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 492.
  4. ^ Sabaliauskaitė K. The Portrait of Bishop Povilas Alšėniškis: New Premises for Its Identification and Attribution // Annuals of the Lithuanian Catholic Academy of Sciences. Vol. XIX. 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]