Павал Бардукоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Бардукоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 красавіка 1993(1993-04-10)[1] (30 гадоў)
Рост 174 см
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2018 Дняпро Магілёў 119 (19)
2019—2020 Белшына 46 (3)
2021—4 Дняпро Магілёў 75 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 лістапада 2023.

Павал Бардукоў (нар. 10 красавіка 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабронца магілёўскага «Дняпра».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2009 годзе пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпро». На наступны год замацаваўся ў дублі, а ў cэзоне 2011 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе. Паводле вынікаў cэзону 2011 году «Дняпро» выбыў у Першую лігу і дубль быў расфармаваны. Павал пачаў выступаць за фарм-клюб «Дняпро-2» у Другой лізе. Па вяртаньні магілёўскага клюбу ў элітны дывізіён у 2013 годзе зноў пачаў выступаць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. У лютым 2014 году на два гады падоўжыў кантракт з клюбам[3]. У другой палове 2014 году замацаваўся ў пачатковым складзе магілёўцаў, аднак паводле вынікаў cэзону «Дняпро» зноў страціла месца ў найвышэйшым дывізіёне.

У 2015—2016 гадах быў трывалым гульцом асновы магілёўскай каманды ў Першай лізе. Паводле вынікаў cэзону 2016 году дапамог клюбу вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з магілёўцамі на адзін год[4]. У cэзоне 2017 году ня меў трывалага месца ў асноўным складзе, часам заставаўся на лаўцы запасных. Зь лета 2018 году замацаваўся ў стартавым складзе, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2019 году стала вядома пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім «Промнем». Паўлу не знайшлося месца ў аб’яднанай камандзе, і неўзабаве ён выправіўся на прагляд у бабруйскую «Белшыну». У сакавіку 2019 году афіцыйна пакінуў «Дняпро»[5] і пазьней узмоцніў склад бабруйскага клюбу. Спачатку чаргаваў выхады ў першай адзінаццатцы і на замену, а зь верасьня трывала замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог клюбу вярнуцца ў Найвышэйшую лігу.

У лютым 2020 году падоўжыў кантракт зь «Белшынай»[6]. Пачынаў cэзон 2020 году ў пачатковым складзе, пазьней пачаў радзей зьяўляцца на полі. У сьнежні 2020 году пакінуў бабруйскі клюб[7]. У студзені 2021 году трэнаваўся з магілёўскім «Дняпром» і ў лютым падпісаў зь ім кантракт[8]. Спачатку звычайна выступаў у стартавым складзе, зь ліпеня пачаў пераважна заставацца на лаўцы запасных ці выходзіць на замену. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з магілёўскім клюбам[9]. У cэзоне 2022 году рэгулярна зьяўляўся ў складзе каманды ў Найвышэйшай лізе. У сьнежні 2022 году падоўжыў кантракт з магілёўскім клюбам[10][11]. Паводле вынікаў cэзону 2023 году дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2024 году зноў падоўжыў пагадненьне з «Дняпром»[12].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2015 Першая ліга 30 10
2016 Першая ліга 25 6
2017 Найвышэйшая ліга 19 2
2018 Найвышэйшая ліга 22 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]