Павал Выпых

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Выпых
Павал Выпых
Павал Выпых
Сэкрэтэр стану ў канцылярыі прэзыдэнта
30 красавіка 2009 — 10 красавіка 2010
Прэзыдэнт: Лех Качынскі
Прэм’ер-міністар: Дональд Туск
Кіраўнік Закладу сацыяльнага забесьпячэньня
1 чэрвеня 2007 — 26 лістапада 2007
Прэзыдэнт: Лех Качынскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 лютага 1968
Сьцяг Польшчы Отвацк, Польшча
Памёр: 10 красавіка 2010
Сьцяг Расеі пад Смаленскам, Расея
Адукацыя:
Узнагароды:
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы

Павал Выпых (па-польску: Paweł Wypych; нар. 20 лютага 1968 году ў Отвацку — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі дзяржаўны дзеяч.

Скончыў Інстытут сацыяльнай прафіляктыкі і рэабілітацыі, а таксама гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 19871999 гадох працаваў у скаўцкім руху.[1] У 19902003 гадох быў дэпутатам радаў раёнаў Варшавы. Працаваў у гарадзкой адміністрацыі. У 19961999 гадох быў асыстэнтам катэдры крыміналёгіі Інстытуту прававых дасьледаваньняў Польскай акадэміі навук, затым дырэктарам Цэнтру падтрымкі сям’і. З 2002 году ачольваў Управу сацыяльнай палітыкі Варшавы. У 20052006 гадох быў сакратаром стану (намесьнікам міністра) ў Міністэрстве працы й сацыяльнай палітыкі. У 2007 годзе нядоўга быў падсакратаром стану ў Канцылярыі прэм’ер-міністра і кіраўніком Установы сацыяльнага забесьпячэньня. У 20072009 гадох быў дарадцам прэзыдэнта, а з 2009 году — сакратаром стану (міністрам) ў Канцылярыі (адміністрацыі) прэзыдэнта.

Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [2].

Пахаваны ў Варшаве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]