Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Павал Грушаўскі (па-славацку: Pavol Hrušovský; 9 чэрвеня 1952, Велька Мана, Чэхаславаччына) — славацкі палітык, былы старшыня KDH, у 2002—2006 — сьпікер Народнай рады Славаччыны.
У 1978 скончыў факультэт права Браціслаўскага ўнівэрсытэту імя Коменскага. У 1989—1992 кіраваў прававым аддзелам кампаніі «Jednota SD» у Нітры. У 1992 стаў старшынёю раённай рады ў Нітры.
У 1990 абраны ў парлямэнт Чэхаславаччыны. З 1992 году дэпутат Народнай рады Славаччыны (пераабіраўся ў 1994, 1998, 2002, 2006, 2010). Пры правацэнтрысцкім урадзе служыў у якасьці віцэ-прэзыдэнта (1998—2002) і сьпікера парлямэнту (2002—2006). Быў чальцом сталай дэлегацыі Народнай рады да парлямэнцкай асамблеі Заходнеэўрапейскага зьвязу. У 2000—2009 — старышня партыі Хрысьціянскі дэмакратычны рух.